Вікенцій Міхайлавіч Варыка́ш (—) — вучоны, фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1985). Прафесар (1988).

Біяграфія В. М. Варыкаш нарадзіўся 9 жніўня 1931 г. у вёсцы Саломерка (, Мінская вобласць). У 1950 годзе скончыў Дубраўскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Выкладаў фізіку ў Мядзельскай сярэдняй школе, з 1956 года ў Гарадоцкай сярэдняй школе (Маладзечанскі раён). Потым бы запрошаны на пасаду асістэнта кафедры ў Полацкі педагагічны інстытут. У 1958 годзе В. М. Варыкаш паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР. У 1964 годзе прызначаны старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. З 1968 года дацэнт кафедры фізікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1970 г. яе загадчык, у 1977—1979 гг. старшы навуковы супрацоўнік. З 1979 да 1984 г. зноў на пасадзе загадчыка кафедры фізікі. У 1985 годзе В. М. Варыкаш абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць В. М. Варыкаш з’яўляецца адным з арганізатараў даследаванняў па вырошчванню і выкарыстанню сегнетаэлектрычных крышталёў. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў СССР былі вырашчаны многія палярныя крышталі і адкрыты новыя сегнетаэлектрыкі. Працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрыкаў і вывучэнню уплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці. Аўтар каля 290 навуковых прац, 10 вынаходстваў, 25 апублікаваных кніг і брашур.

Сярод апублікаванага: Избранные задачи по физике с решениями / В. М. Варикаш, М. С. Цедрик. — 3-е изд., стер. — Минск: Вышэйшая школа, 1967. — 268 с.: ил., табл. Физика в живой природе: книга для учащихся / В. М. Варикаш, Б. А. Кимбар, И. М. Варикаш. — 2-е изд., доп. — Минск: Народная асвета, 1984. — 127 с.: ил. Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы — Мн., 1995 (разам з М. С. Цэдрыкам).

Літаратура

Спасылкі История кафедры физики БГУИР

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі