Элка — карта штата Невада () — горад у штаце Невада, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі Элка. Заснаваны ў 1868 годзе пры пракладцы транскантынентальнай чыгункі.

Паводле перапісу 2020 года насельніцтва горада налічвае 20 564 чалавек.

Гісторыя Заснаваны ў 1868 годзе як станцыя чыгункі Central Pacific Railroad. Паступова Элка вырас з намётавага паселішча вакол станцыі, ператварыўшыся ў цэнтр акругі. У 1870 годзе Элка ўжо меў дзве гасцініцы, газету, царкву і будынак школы. Першапачаткова галоўны дзелавы і жылы раён утвараўся Камерцыйнай і Чыгуначнай вуліцамі па баках ад чыгуначных пуцей. Акрамя чыгуначнікаў і жывёлаводаў на поўдзень ад чыгуначных шляхоў развіўся значны чайнатаўн, а на ўсход быў сад, які быў вядомы як Кітайскае ранча (цяпер на гэтай зямлі месціцца гарадскі парк і гандлёва-выставачны цэнтр). У пачатку XX стагоддзя таксама пачалі прыбываць баскскія імігранты з Іспаніі.

Статус горада нададзены ў 1917 годзе.

Пасляваеннае будаўніцтва пашырыла горад на ўсход па Айдаха-стрыт і на поўнач за Седар-стрыт.

У 1970-я гады назіраўся рост забудовы вакол горада, адкрыццё пакладаў золата прывяло да павелічэння колькасці насельніцтва. З пашырэннем горада сталі ўзнікаць асцярогі наконт бяспекі ў сувязі з інтэнсіўнасцю чыгуначнага руху ў самым цэнтры горада. У 1973—1983 гадах рэйкі былі перанесены з цэнтра ў паўднёвую частку, дзе была пабудавана новая станцыя. На месцы старых шляхоў была пракладзена вуліца Сільвер-стрыт.

У 1979 годзе пры пракладцы пачалося будаўніцтва аб’язной дарогі. Былі пабудаваныя чатыры пуцеправоды з трыма з’ездамі ў горад. У выніку быў значна скарочаны транзітны рух праз горад па вуліцы Айдаха-стрыт, якая была часткай старой . Камерцыйная забудова пашырылася ўздоўж Айдаха-стрыт на ўсход: былі пабудаваны гатэль, казіно, гандлёвы цэнтр і супермаркеты. Дзякуючы далейшаму будаўнічаму буму горад таксама пашырыўся на захад.

Насельніцтва Расавы склад насельніцтва: 86,6% — белыя; 0,7% — афраамерыканцы; 3,3% — карэнныя амерыканцы; 2,0% — азіяты; 0,1% — гавайцы і выхадцы з астравоў Ціхага акіяна; 1,4% — выказалі прыналежнасць да двух або болей расаў.

Іспанцы ці лацінасы (любой расы) складаюць 27,2% ад усяго насельніцтва.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Невады