Зялё́ны Луг — колішняя вёска, з 1976 года ў складзе Мінска.
Назва На карце XVIII ст. вёска пазначаная як Зялёны Лог, з-пад яе выцякае рака Слепня.
У сярэдзіне XVI ст. паблізу вытокаў Слепні згадваецца мясцовая назва Глыбокі Лог. З іншага боку тагачаснага Менска тады згаданыя Сярэбраны Лог (пазней Серабранка), Мядзведжы ЛогМенскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). — Менск, 1931. — С. 20, 21..
Гісторыя У 1897 годзе вёска Зялёны Луг Сеніцкай воласці Мінскага павета, 5 двароў, 32 жыхары, у аднайменным урочышчы 2 двары, 26 жыхароў. У 1917 годзе ў фальварку 1 двор, 3 жыхары, у карчме двор, 8 жыхароў, у аднаселлі двор, 7 жыхароў. З 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім, з 1934 года ў Менскім раёнах. У 1959—1976 гадах цэнтр Зялёналугскага сельсавета. У 1971 годзе 198 двароў, 1040 жыхароў, птушкафабрыка. У 1976 годзе вёска ўключаная ў межы Мінска, сельсавет перанесены ў вёску Цна Ёдкава.
Вясковая забудова знесеная неўзабаве па ўваходжанні вёскі ў межы горада, цяпер на яе месцы мікрараён Зялёны Луг-7 і Зялёны Луг-6. Паводле вёскі атрымаў назву жылы раён.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска