Ле́йкавыя павукі́ (Agelenidae) — сямейства павукоў.
Апісанне Цела ўкрыта перыстымі валаскамі, цёмна-карычневае, чырванавата-карычневае, зрэдку жаўтаватае. Самцы амаль не адрозніваюцца ад самак.
Распаўсюджанне У сусветнай фаўне налічваецца каля 500 відаў. У Беларусі найбольш вядомыя прадстаўнікі з родаў , і . Жывуць у траве, лясным подсціле, пад камянямі, карой дрэў, у стаячых вадаёмах, зарослых воднымі раслінамі.
Асаблівасці біялогіі Лоўчыя сеткі падобныя да лейкі (адсюль назва), трубка якой служыць сховішчам і гняздом на перыяд размнажэння (у павука-серабранкі лейка трансфармавана ў падводны каўпак).
Яйцавы кокан сачавіцападобны, змяшчае 50—60 яец, часта абкладзены звонку кавалачкамі драўніны; ахоўваецца самкай. Перыяд размнажэння ад мая да верасня—кастрычніка, аднак палаваспелыя асобіны, напрыклад, , адзначаюцца толькі ўвосень.
Літаратура Лейкавыя павукі //