Бурханудзін Рабані (, Файзабад, правінцыя Бадахшан — ) — прэзідэнт Афганістана з 1992 па 2001 год. Рэальна не валодаў прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі пасля ўзяцця Кабула талібамі ў 1996 годзе, аднак прызнаваўся міжнароднай супольнасцю як легітымны прэзідэнт Афганістана. Быў Старшынёй Вышэйшага Савета Міру Афганістана. Навучаўся ў рэлігійнай школе Абу-Ханіфія, затым на тэалагічным факультэце Кабульскага ўніверсітэта, вучыўся ісламскай філасофіі ў Егіпце ва ўніверсітэце Аль-Азхар. З 1963 года прафесар Кабульскага ўніверсітэта, дзе выкладаў ісламскае права. Вярнуўся ў Афганістан у 1968 годзе.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Бурханудзін Рабані · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.