Перахо́дка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Трасцянка (басейн Нёмана). Даўжыня 7,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Лудзічы, цячэ сярод лясных урочышчаў, упадае ў Трасцянку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ліпічанская Пушча. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна