Pomacanthus maculosus — від марскіх рыб сямейства Pomacanthidae.Pyle, R., et al. 2010. Pomacanthus maculosus // IUCN 2012. IUCN Red List of Threatened Species. Version 2012.2. Жыве ў асноўным у каралавых і камяністых месцах, на плыткаводдзі на невялікіх глыбінях (12 метраў), хоць часцей у глейкіх месцах рыфа, чым у тых, дзе актыўна растуць каралы. Часам разводзіцца акварыумістамі.

Знешні выгляд Вырастаюць да памеру 50 см у даўжыню. Вельмі падобныя знешне на від Pomacanthus asfur, з якім у Pomacanthus maculosus перакрываюцца арэалы ў Персідскім заліве і Чырвоным моры.

Як і ў іншых буйных відаў з роду Pomacanthus, маладняк і дарослыя асобіны па-рознаму афарбаваныя.

Распаўсюджанне Pomacanthus maculosus сустракаецца па ўсім Персідскім заліве, на паўночным захадзе Індыйскага акіяна і Чырвонага мора на поўдзень да 19° п. ш. У 2009 годзе быў зафіксаваны ля ўзбярэжжа Лівана ў Міжземным моры, верагодна, у выніку міграцыі Лесэпса з Чырвонага мора праз Суэцкі канал . Від быў адзначаны таксама ў Ізраілі і цяпер лічыцца наяўным у Левантыйскім моры.

Харчаванне Прадстаўнікі віду харчуюцца тыпова для скалярый. Асноўная іх ежа — губкі. Таксама ўжываюць у ежу дробныя анемоны, водарасці, трубчастых чарвякоў і крэветак.

Сінонімы Сінаніміка віду:

Pomacanthops filamentosus Smith, 1955 Pomacanthus striatus (Rüppell, 1836) Pomacanthodes striatus (Rüppell, 1836) Holacanthus striatus Rüppell, 1836 Chaetodon maculosus Forsskål, 1775

Спасылкі

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Акунепадобныя