Оле Клінт-Енсэн, (, Нествед — , Орхус) — дацкі археолаг, прафесар, доктар філасофіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў дацкім горадзе Нестведзе ў 1918 годзе, пераехаў у дзяцінстве з бацькамі на востраў Борнхальм, дзе ў 1936 годзе пачаў вучыцца ў мясцовай гімназіі. У 1936—1944 гадах ён вучыўся археалогіі ў Ёханеса Брондстэда і Кнуда Фрыса Ёхансена на кафедры археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. У студэнцкія гады прымаў удзел у раскопках у Барэмосэ. У 1950 годзе апублікаваў сваю доктарскую дысертацыю «Замежныя ўплывы у Даніі ранняга жалезнага веку», як XX том часопіса «Acta Archaeologica». Дысертацыя (абараніўся 14 снежня 1950 года) вызвала вялікі міжнародны рэзананс, як і многія яго пазнейшыя творы.
Клінт-Енсэн пачаў сваю кар’еру ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене, але ў 1960 годзе замяніў свайго старэйшага сябра і калегу, П. В. Глоба на пасадзе прафесара кафедры ў нядаўна заснаваным археалагічным інстытуце пры Універсітэце Орхуса.
У 1966 Клінт-Енсэн быў абраны генеральным сакратаром «».
Клінт-Енсэн загінуў у ДТЗ за дзень да пачатку сваёй працы ў якасці прафесара і дырэктара музея дагістарычнай Даніі. Наступнае ўскрыццё паказала, што ён быў у нецвярозым стане за рулём, калі адбылася аварыя.
Літаратура Ole Klindt-Jensen — en bibliografi 1935—1982, Brigit M. Rasmussen, Hikuin 10, pp. 7-14, 1984. Mindeord om Ole Klindt-Jensen, Søren H. Andersen, Hikuin 10, pp. 15-16, 1984. Ole Klindt-Jensen, Peder Mortensen, Kuml 1980, pp. 229-231. Halvtreds års Forhistorisk Arkæologi ved Aarhus Universitet 1949—1999, Henrik Thrane i Thrane & Andersen red. Århus Arkæologi, pp. 7-51, Aarhus 2000.
Катэгорыя:Археолагі Даніі