Баэмунд III Заіка (, 1144 - 1201) — князь Антыёхіі (1160—1201).
Біяграфія
Сын Канстанцыі Антыяхійскай і яе першага мужа Раймунда дэ Пуацье. У 1160 годзе Баэмунд дасягнуў паўналецця і заявіў маці Канстанцыі пра свае правы на прастол. Яго абвясціў князем Баэмундам III кароль Іерусаліма. Канстанцыя не захацела саступаць уладу і ў 1163 годзе звярнулася па падтрымку ў Кілікію, аднак жыхары Антыёхіі ўзбунтаваліся, выгналі Канстанцыю, а Баэмунд III стаў князем.
У 1164 годзе ў час бітвы пры Харыме Баэмунд трапіў у палон да Нурэдзіна, пасля чаго граніца паміж Антыёхіяй і Халеба перамясцілася і стала праходзіць па рацэ Аронт. Пасля таго, як у 1165 годзе за Баэмунда быў выплачаны велізарны выкуп, ён вярнуўся ў Антыёхію і неўзабаве ажаніўся з адной з пляменніц Мануіла I Феадоры.
у 1194 годзе ён ізноў быў палонены, гэтым разам армянскім царом каля Баграса, для яго вызвалення спатрэбілася асабістае прыбыццё ў Сіс караля Іерусаліма Генрыха Шампанскага. Умовай вызвалення паслужыла адмова ад прэтэнзій Баэмунд III на Баграс і выдача Алісы, пляменніцы Рубена III, замуж за Раймонда, старэйшага сына Баэмунд IIIКлод Мутафян // Последнее королевство Армении // Изд-во "Бородино" стр. 42 (161) 2009 г. - ISBN 978-5-9901129-5-7,
Шлюб Аргуэліса д'Арэнк (1168-1170) Феадора Камніна (1175-1177) Сібіла (1181) Ізабела (1199)
Дзеці Баэмунд IV (каля 1172—1233) Раймунд IV (пам. 1199)
Літаратура
Спасылка http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANTIOCH.htm#_Toc284664565
Катэгорыя:Князі антыяхійскія Катэгорыя:Рамнульфіды