815-ы цэнтр тэхні́чнага забеспячэ́ння (тэрытарыя́льны) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Баранавічы.

Гісторыя

1 снежня 1982 года на падставе дырэктывы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР у Гродна з асабовага складу воінскіх часцей і злучэнняў 28-й агульнавайсковай арміі была сфарміравана 5167-я рамонтна-аднаўленчая база.

1 кастрычніка 1993 года база была перафарміравана ў 28-ы асобны рамонтна-аднаўленчы батальён з дыслакацыяй у гарадах Гродна і Баранавічы.

1 лістапада 2003 года 28-ы араб быў перафармаваны ў 815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльны) з месцам дыслакацыі ў Баранавічах.

Спасылкі

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Баранавічы