147-ы зенітны ракетны полк — воінская часць Узброеных Сіл Рэспублікі БеларусьСегодня отмечает юбилей 147-й зенитный ракетный полк .

Гісторыя У 1949 годзе з кадраў 5-й гвардзейскай механізаванай арміі і афіцэрскага складу Беларускай ваеннай акругi была створана 110-я армейская зенітная артылерыйская брыгада.

У 1956 годзе брыгада была перафарміравана ў 58-ю зенітную артылерыйскую дывізію. У 1960 годзе яна стала 160-м зенітным артылерыйскім палком сярэдняга калібра.

У 1962 годзе полк быў абсталяваны найноўшай па тых часах зенітнай ракетнай тэхнікай — ЗРК С-75.

У 1963 годзе воінская часць атрымала новую назву — 160-ы асобны зенітны ракетны полк.

З 8 чэрвеня 1972 года полк перайшоў на штаты 147-й зенітнай ракетнай брыгады, брыгада атрымала новае ўзбраенне — ЗРК «Круг-М».

За поспехі ў баявой падрыхтоўцы і ўзорную воінскую дысцыпліну злучэнне было ўзнагароджана пераходным Чырвоным Сцягам ваеннага савета ЧБВА.

З 1988 па 1990 год падраздзяленні брыгады атрымалі новую баявую тэхніку — зенітныя ракетныя сістэмы С-300В.

31 студзеня 2011 года брыгада ўвайшла ў склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.

З 2016 года на ўзбраенне паступіў зенітны ракетны комплекс «Аса-АКМ».

З 1 снежня 2017 года 147-я зенітная ракетная брыгада перайшла на штат 147-га зенітнага ракетнага палка.

У ліпені 2025 года 147-мы зенітны ракетны полк быў перададзены ў склад Сіл спецыяльных аперацыйССО приняли в подчинение 147-й зенитно-ракетный полк .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Брыгады Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:1949 год у Бабруйску