Алена Раманаўна Юркевіч (, в. Азярычына, Пухавіцкі раён — 1986) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950).

Біяграфія У 1944—1960 гадах у калгасе імя 10-годдзя БССР Рудзенскага раёна (з 1953 года калгас «Кастрычніцкі» Пухавіцкага раёна), да 1953 звеннявая звяна па вырошчванні кок-сагыза.

У 1949 годзе звяно Алены Юркевіч сабрала з кожнага гектара ў сярэднім па 85,5 цэнтнераў каранёў кок-сагыза. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1951—1959).

У 1960 годзе выйшла на пенсію. Памерла ў 1986 годзе.

Спасылкі ЮРКЕВИЧ Елена Романовна

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання