Батага́й (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Верхаянскага улуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція).

Размешчаны за Паўночным палярным кругам, ад Якуцка на адлегласці: наземным шляхам 1423 км, паветраным 705 км, водным 2785 км. Аэрапорт. Рачная прыстань. Насельніцтва 4187 (2009); 4074 чал. (2010).

Заснаваны на правым беразе ракі Яна паблізу радовішчаў волава. Уваходзіў у Дальбуд. З 1945 годап рабочы пасёлак.

Насельніцтва 1968 год — 10 000 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1939 годзе