Валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце простае, суцэльнае, круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях. Плод — арэшак.
Цвіце на другі год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня — ліпені.
Арэал і экалогія Родам з Каўказа. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі. Расце на камянях і скалах, камяністых россыпах, горных лугах, узлесках, у горных хмызняках. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Галерэя
Значэнне і выкарыстанне Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены . Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валяр’ян Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны