Алесь Марговіч (псеўданім Алесь Галубіцкі, , Глыбокае — , Мюнхен, ФРГ) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец.

Біяграфія У часе нямецкай акупацыі настаўнічаў. У 1944 г. выехаў у Германію, па сканчэнні Другой сусветнай вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Рэгенсбургу. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва «Крыніца», дзе выходзіў часопіс «Напагатове»Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 лістапада. Алесь Марговіч

У 1948 г. разам з іншымі сябрамі «Дванаццаткі» прыбыў у Вялікабрытанію для працы ў вугальных шахтах. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, сакратаром Другога з’езду гэтай арганізацыі.

У 1950 г. выехаў на навучанне ў Бельгію. Скончыў факультэт паліталогіі і сацыялогіі Лёвенскага ўніверсітэта; працаваў у Інстытуце вывучэння СССР у Мюнхене. Рэдагаваў «Беларускі зборнік» і Belorussian Review, што выдаваліся Інстытутам. Супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына» і беларускай рэдакцыяй радыё «Вызваленне».

Пахаваны на ў Мюнхене. Магіла не захавалася, скульптура Мадонны, якая стаяла на ёй, была перанесена ў цэнтр могілакГаліна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю .

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы