Рычард Тэйлер (; ) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 2017 год.
Біяграфія Бакалаўр (1967) Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза (Кліўленд), магістр (1970) і доктар філасофіі (1974) Рочэстэрскага ўніверсітэта. Выкладаў у Рочэстэры, Корнелскім і Чыкагскім універсітэтах. Лаўрэат прэміі Самуэльсана (2005).
Вядомы як тэарэтык у галіне фінансавых і эканамічных паводзінаў дзякуючы сумеснай працы з Нобелеўскім лаўрэатам эканамістам-псіхолагам Даніэлем Канеманам; аўтар так званай «тэорыі падштурхоўвання» (Nudge theory, «кіраванага выбару»).
Быў адным з дарадцаў прэзідэнта ЗША Барака Абамы.
Катэгорыя:Эканамісты ЗША