Учу́р (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн Лены).

Даўжыня ракі 812 км. Плошча вадазбору 113 00 км². Бярэ пачатак у адгор’ях Станавога хрыбта на вышыні 1250 м, цячэ па ўсходняй ускраіне Алданскага нагор’я. Упадае ў Алдан за 5 км ніжэй па цячэнню ад сяла Чагда. Сярэдні гадавы расход вады 1345 м³/с (1250 м³/с у ніжнім цячэнні). Замярзае ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая. На участках выхадаў тэрмальных вод — палонкі. Рака прымае 141 прыток даўжынёй больш за 10 км. У басейне звыш за 16 000 вадацёкаў, каля 5000 азёр (4863 возеры агульнай плошчай 190 км²). Суднаходная на 159 км (ад вусця да метэастанцыі Чульбю)Река Учур // Государственный водный реестр РФ.

Сярод прытокаў: Улая, Эльдаму-Макіт, Быстрая, Курайканда, Дыгаткан, Кураханданджа, Ныгваган, Тарыннаах, Ляльмі, Амнундалі, Учур-Элгэтэ, Гарында, Юёсээ-Таллыйа, Улкан, Талах, Угаян, Уян, Сэбээгдэ, Юна, Сэліндэ, Чайдаах, Гівун, Гекан, Хайкан, Тыркан, Тыаллаах, Тарынгнаах, Чайдаах, Элгэкээн, Кыахаан і інш.

Літаратура

Спасылкі Река Учур // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В., Алексеевский Н. И. Учур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Лены