Немрут-Даг () — гара на ўсходзе Турцыі ў правінцыі Адыяман. Вышыня 2150 м над узроўнем мора.

На вяршыні гары знаходзіцца грабніца правіцеля Антыёха І Тэаса з Камагены, пабудаваная ў 62 да н.э. Грабніца ўпрыгожана вялізнымі каменнымі статуямі 8—9 м вышынёй. У 1987 археалагічныя помнікі на вяршыні гары ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Турцыі Катэгорыя:Горы Турцыі