Сафранбалý (), горад у правінцыі Карабюк у Чарнаморскім рэгіёне Турцыі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 км ад Анкары і 100 км ад узбярэжжа Чорнага мора. Насельніцтва 32 тыс. чал. (2000).
Назва горада паходзіць ад слова шафран (safran), паколькі гэтае месца было спрадвеку цэнтрам вырошчвання і гандлю шафранам.
У старой частцы горада захавалася шмат будынкаў, з якіх 1008 маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. У 1994 горад ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як помнік асманскай архітэктуры.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйная старонка горада Фотаздымкі
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Турцыі Катэгорыя:Гарады Турцыі