Пётр Сідаравіч Дурчын (, , Гомельская вобласць — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 25 кастрычніка 1918 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Займаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1934—1937). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 г. (1949). Вучыўся пад кіраўніцтвам Ф. Фогта, Я. Мініна, В. Бакшэева, П. Пятровічава, М. Крымава.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1949 года. Працаваў у станковай графіцы. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1989). Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1990). Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года. Член Саюза мастакоў СССРДурчин П. С. 1918.

Памёр 19 ліпеня 1997 года.

Творчасць Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі «Брэсцкая крэпасць-герой» і іншых музеях Беларусі.

Асноўныя працы: «Пеця Клыпа» (1965), «Партрэт К. Маркса» (1978), «Брэсцкая крэпасць» (1980—1989), «Цытадэль над Бугам» (1980-1989), «Кавалеўская С. В.» (1989), «Салтыкоў-Шчадрын М. Я.» (1989), «Талстой Л. М.» (1990), «Мамін-Сібірак Д. Н.» (1991),

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Вучні Фёдара Фогта Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР