II Магілёўскі губернскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў — з’езд, які адкрыўся года у будынку гарадской управы ў Магілёве
Перадумовы Савецкая ўлада ў Магілёўскай губерні ўсталёўвалася ў жорсткай барацьбе з контррэвалюцыяй. У Магілёўве размяшчалася Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з М. М. Духоніным, вакол якога яб’ядналіся сілы рэакцыі. Тут былі ваенныя місіі Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі. Стаўка стала цэнтрам антысавецкай змовы. года Савецкі ўрад адхіліў М. М. Духоніна ад пасады вярхоўнага галоўнакамандуючага і прызначыў на яе бальшавіка М. В. Крыленку. З Петраграда ў Магілёў быў накіраваны атрад матросаў Балтыйскага флоту, чырвонагвардзейцаў Петраградскага гарнізона і салдат Літоўскага палка, а таксама атрады рабочых-добраахвотнікаў і салдат з Полацка, Мінска, Гомеля і інш. гарадоў. года адбылося расшыранае пасяджэнне Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якое пры падтрымцы рэвалюцыйных салдат і рабочых прызнала Савецкую ўладу. Быў перавыбраны выканкам Савета. Улада ў Магілёве і кантроль над Стаўкай перайшлі ў рукі ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Вечарам года ў горад прыбыў М. В. Крыленка са штабам новай Стаўкі, начальнікам якой быў прызначаны генерал М. Д. Бонч-Бруевіч. Новая Стаўка пачала працаваць года.
З’езд года у будынку гарадской управы адкрыўся 2-і губернскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На ім абмяркоўваліся пытанні аб становішчы на месцах, аб бягучым моманце, аб арганізацыі Савецкай улады ў губерні і інш. З’езд выказаў поўную падтрымку Савецкаму ўраду, зацвердзіў тэзісы аб арганізацыі Савецкай улады у губерні, выбраў губернскае бюро Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якое года аб’ядналася з губернскім бюро Саветаў сялянскіх дэпутатаў, выбраным на 3-м з’ездзе сялянскіх дэпутатаў губерні. Аб’яднанае бюро Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў стала вышэйшым часовым органам улады ў Магілёўскай губерні.
Памяць У 1957 годзе на будынку былой гарадской управы ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Літаратура
Катэгорыя:Кастрычніцкая рэвалюцыя Катэгорыя:1917 год у Магілёве Катэгорыя:Падзеі ў Магілёве Катэгорыя:З’езды Саветаў