Ігральныя карты — прамавугольныя аркушы кардону або тонкага пластыку, якія выкарыстоўваюцца для картачных гульняў. Поўны набор ігральных карт для гульні называецца калода карт. Карты таксама выкарыстоўваюцца для пасьянсаў, фокусаў і варажбы.

На адным баку карты (адкрытым) — твары надрукавана яе значэнне, закрыты бок плечы аформлены аднолькава для ўсіх картаў калоды.

Для большасці сучасных гульняў выкарыстоўваецца звычайная (французская) калода або яе ўрэзаны варыянт. Для шмат якіх гульняў выкарыстоўваюць асаблівыя калоды. Сярод такіх гульняў вылучаюць калекцыйныя картачныя гульні.

Гісторыя

Першыя калоды

Першыя ігральныя карты з’явіліся ва Усходняй Азіі. У Кітаі і Карэі карты згадваліся ўжо ў XII стагоддзі. Існуюць таксама і больш раннія згадкі гульні, у якой выкарыстоўваліся даўгаватыя аркушы — яны адносяцца да перыяду праўлення ў IX стагоддзі дынастыі Тан (618—917 гг.) Да з’яўлення папяровых карт кітайцы і японцы выкарыстоўвалі плоскія даўгаватыя таблічкі з дрэва, бамбука або нават са слановай косці. Распаўсюджваючыся ў розных культурах, калоды прымалі розныя формы і выгляд. У Індыі гулялі круглымі картамі, якія называліся ганджыфа. У сярэднявечнай Японіі ў часы сёгуната была распаўсюджаная картачная гульня Ута-гарута, у якасці калоды ў ёй выкарыстоўваліся ракавіны мідый — на іх былі намаляваны сцэны побыту, часы года і сцэны вершаў.

Распаўсюджванне ў Еўропе Няма дакладных звестак, калі карты патрапілі ў Еўропу. Мяркуецца, што шлях распаўсюджвання ігральных карт быў наступным: Кітай — Індыя — Персія — Егіпет — Еўропа. Доўгі час «імпарт» праз арабскія краіны, як і ўдзел мусульман у развіцці картачных гульняў, адмаўлялі. Аднак пазней было ўстаноўлена, што паслядоўнікі ісламу не толькі гулялі ў картачныя гульні, але і стварылі ўласную калоду. Арабы (а дакладней, арабскія купцы і маракі), як правіла, з’яўляліся звычайнымі пасярэднікамі запазычанняў з Кітая. Карты мамлюкаў шмат у чым нагадвалі таро: 56 малодшых арканаў і 22 старэйшыя козыры дзяліліся на чатыры масці — мячы, кіі, кубкі і пентаклі (таксама вядомыя як дыскі і манеты). Забарону Карана на стварэнне вобраза людзей мамлюкі выконвалі і таму наносілі на карты толькі строгія геаметрычныя арнаменты — арабескі.

Першыя згадкі ігральных карт на тэрыторыі Еўропы адносяцца да XIV стагоддзя. Існуе запіс у хроніцы горада Берн ад 1367 года, які паведамляе пра забарону карт. У 1370 годзе з’явілася слова naipes (ігральныя карты) у іспанскай кніжцы з вершамі. З 1377 года пачашчаюцца згадкі пра карты (часцей за ўсё ў сувязі з забаронамі). Самы аб’ёмны аповед з’явіўся ў тым жа годзе з-пад пяра манаха ў горадзе Фрайбургtrionfi.com (англ.) . У сярэдзіне XVI стагоддзя англійскія арыстакраты не бянтэжацца прысутнасці на парадным партрэце ігральных карт, пра гэта сведчыць карціна Майстра графіні Уорык (?) «Партрэт Эдварда Віндзара, 3-га барона Віндзара, яго жонкі, Кэтрын дэ Вер, і іх сям’і», якая адносіцца да 1568 года. Лічыцца, што кожная фігура ў картах уяўляе пэўнага гістарычнага персанажаДмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.: Цар Давід — кароль пік. Афіна, багіня мудрасці — дама пік. Аляксандр Македонскай — кароль трэфаў. Аргіна, (магчыма анаграма лацінскага Regina — каралева) — дама трэфаў. Юлій Цэзар — кароль звонак. біблейская Рахіль — дама звонак. Карл Вялікі — кароль чырваў. Алена Траянская — дама чырваў. З’яўленне карт у Расіі адносіцца да царавання Фёдара Іванавіча. Згодна з улажэннем цара Аляксея Міхайлавіча ад 1649 года, картачныя гульні лічыліся вялікім злачынствам, за якое належала клеймаваць распаленым жалезам і вырываць ноздры. Пры цары Пятры стаўленне да карт паляпшаецца, адкрываецца іх вытворчасць на дзвюх невялікіх мануфактурах у Маскве, хоць сам Пётр гуляў у іх вельмі рэдка. Гандаль ігральнымі картамі зрабіўся крыніцай немалых даходаў. Пры Аляксандры I увялі манаполія на вытворчасць ігральных карт (захавалася да 1917 года), прычым прыбытак накіроўваўся на ўтрыманне ведамства імператрыцы, якое апекавала дзяцей-сірот. Папера для вытворчасці карт была нізкай якасці і таму папярэдне націраліся талькам на адмысловых талечных машынах. Такія карты былі гладкімі, добра слізгалі пры тасаванні і называліся «атласнымі». Каштавалі яны нятанна: тузін калод атласных карт у 1855 годзе каштаваў 5 рублёў 40 капеекДмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.. Сучасныя вытворцы ігральных карт выкарыстоўваюць спецыяльнае пакрыццё для павелічэння даўгавечнасці карт і паляпшэння іх слізгацення.

Калоды Картачныя калоды бываюць поўныя і скарочаныя. Паводле матэрыялу карты падзяляюць на пластыкавыя і атласныя (папяровыя высокай якасці).

Поўная калода Поўная калода складаецца з 54 карт: тузаў, двоек, троек, чацвёрак, пяцёрак, шасцёрак, сямёрак, васьмёрак, дзявятак, дзясятак, валетаў, дам, каралёў і двух джокераў.

Поўная калода падыходзіць для ўсіх картачных гульняў.

Скарочаная калода Скарочаная калода налічвае 36 карт. Мінімальная карта — шасцёрка. Джокераў ў скарочанай калодзе няма.

Скарочаная калода падыходзіць для некаторых картачных гульняў, напрыклад, дурня. Распаўсюджаная ў асноўным у краінах былога СССР.

Варыянты стандартнай калоды Стандартная калода складаецца з 54 карт: 52 асноўныя карты характарызуюцца адной з чатырох масцей (двух колераў) і адной з трынаццаці вартасцей і дзве спецыяльныя карты, так званыя джокеры, якія звычайна адрозніваюцца па малюнку. 54 карты (максімальная калода, ад двоек да тузоў у кожнай з чатырох масцяў і два джокеры) 52 карты (поўная калода, ад двоек да тузоў), 36 карт (скарочаная калода, ад шасцёрак да тузоў), 32 карты (малая калода, ад сямёрак да тузоў). 24 карты (з дзявятак да тузоў), выкарыстоўваецца для гульні ў тысячу.

Іншыя віды калод У розных краінах выкарыстоўваюць розныя калоды. Самыя вядомыя: Французская калода (стандартная) Італа-іспанская калода Нямецкая калода Швейцарская калода Карты таро

Масці і вартасці Назвы масцей: ♠ — пікі (віны) ♣ — трэфы (жолудзі, жалуды, хрэсці) ♥ — чырвы ♦ — звонкі (бубны). Карты піковай і трэфавай масці называюцца чорнымі, а чырвовай і званковай — чырвонымі.

Не ў строгай літаратурнай мове валет яшчэ называюць ніжнікам, даму краляй, фаляй, вышнікам, караля вышнікам (пры назве дамы краляй), туз — панфілем, панцікам.

У іншых мовах

Англійскія назвы карт і масцяў Трэфы — clubs Звонкі — diamonds Чырвы — hearts Пікі — spades Вартасці: «В» = «J» — Jack «Д» = «Q» — Queen «К» = «K» — King «Т» = «A» — Ace Карты малодшай дзясяткі называюцца па ліках (two, three, .. ten), а таксама асаблівымі словамі: двойка — «deuce», «тройка» — «trey». Старая назва валета: knave. У канцы XIX ст. на картах дэ ля Ру іначай пазначаліся вартасці: Kn, Qn, Kc, Ace.

Французскія назвы карт і масцяў Трэфы — trèfles Звонкі — carreaux Чырвы — cœurs Пікі — piques Вартасці: «В» = «V» — Valet «Д» = «D» — Dame «К» = «R» — Roi «Т» = «A» — As

Польскія назвы карт і масцей Трэфы — trefl, żołądź Звонкі — karo, dzwonek Чырвы — czerwień, kier Пікі — pik, wino «В» = «J» — walet, Jopek «Д» = «Q» — dama «К» = «K» — król «Т» = «A» — As

Будова ігральнай карты Кашуля — узор на адваротным баку карты, не дае выпадковым плямам стаць прыкметнымі.

Індэкс — малюнак вартасці і масці ў куце карты.

Фігура — выява валета, дамы, караля.

Значэнні

Усе карты Лікавыя (10): туз (адзінка, пазначэнне Т або A), двойка, тройка, чацвёрка, пяцёрка, шасцёрка, сямёрка, васьмёрка, дзявятка, дзясятка (пазначаюцца як 2, 3, 4 і г. д.). Карты ад двойкі да дзявяткі называюцца фоскі, дзясятка і туз называюцца брыскі. Карцінкі, (фігуры або анёры, ад  — гонар) (3): валет (абазначэнне В або J — ), дама (пазначэнне Д або Q — ), кароль (пазначэнне К або K — ). Прыняты парадак (старшынство, паслядоўнасць) карт: туз (самая малодшая карта), двойка, тройка, …, кароль. У многіх гульнях туз з’яўляецца самай старэйшай картай. Джокер у розных гульнях можа быць альбо самай старэйшай картай, альбо замяніць любую іншую карту па выбары гульца (вольная карта, ). У некаторых гульнях старшынство карт іншае. Напрыклад, у нямецкай калодзе і італа-іспанскай калодзе няма дам, іх месца займаюць «старэйшыя валеты» або вершнікі. У картачнай гульні малыя тарокі выкарыстоўваецца калода, якая з’яўляецца, па сутнасці, поўным наборам малых арканаў таро, але з еўрапейскім пазначэннем масцей.

Старэйшыя карты +Старэйшыя карты№Мал.ІмяАпісанне і значэнне 1 Джокер На карце намаляваны блазан — каляровы або чорна-белы. 2 Туз На карце намаляваны адзін знак масці і дзве літары «Т» ці «A» 3 Кароль Чырвовы кароль — намаляваны ў чырвонай мантыі, з мячом і сімвалам каралеўскай улады ў руцэ Званковы кароль — намаляваны ў турбане і арабскім адзенні. Трымае ў руках скіпетр з паўмесяцам Піковы кароль — намаляваны ў чырвонай мантыі і кітайскай кароне. Трымае ў руках скіпетр. Трэфовы кароль — намаляваны ў сіняй мантыі і са скіпетрам у руках. 4 Дама Кожная з дам намаляваная ў чырвонай сукенцы і шалі. У руках у іх па кветцы, а на галаву надзетая карона. 5 Валет На кожнага з валетаў надзетыя кашуля і шапка. У руках яны трымаюць алебарды.

Коды знакаў пры наборы тэкстаў

Юнікод Для масцяў выдзелены дыяпазон ад U+2660 да U+2667: ♠ ♣ ♥ ♦ ♤ ♧ ♡ ♢ Для саміх карт ёсць спецыяльны дыяпазон ад U+01F0A0 да U+01F0FFPlaying Cards (range U+01F0A0-U+01F0FF) на unicode.org. (англ.) .

HTML Выкарыстоўваюцца лічбавыя коды і мнемоніка ♠ (♠), ♣ (♣), ♥ (&сэрца;) і ♦ (♦): ♠ ♣ ♥ ♦

Калоды карт у розных краінах У многіх краінах (Германія, краіны Усходняй Еўропы, Італія, Іспанія, Японія, Швейцарыя) выкарыстоўваюцца няпоўныя калоды карт з іншымі сімваламі масцей і малюнкаў.

Напрыклад, нямецкая калода — варыянт 32-картачнай калоды для звычайных нямецкіх картачных гульняў (напрыклад, скат), у якой выкарыстоўваюцца нестандартныя сімвалы масцей.

Карты ў мастацтве Гульня апісана ў п’есе Купалы «Паўлінка», у апавяданні Максіма Гарэцкага «Зіма». Якуб Колас апісаў гульню і варажбу.

Зіма: « — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк і абцёр з лобу пот. — Пад тваю цёмную, — сухім голасам сказаў Валента Івану, зірнуўшы на яго шпаркім цішком, і забарабаніў кіпцямі па стальніцы, каб не так заўважылі, што рукі ў яго тыхаюць. На гэты раз да яго прыйшла добрая карта, пасля доўгай незадачы, і яго пачынала трусіць усяго. Іван крыва ўсміхаўся, распасцёр у руцэ карты, быццам захінуўшыся ад тых, што стаялі адзаду за ўслонам і пільнавалі гульню з-за яго плеч, і дужа важна глядзеў у карты, цмокаючы ад думы языком. Усе нецярпліва чакалі, што за ход ён размяркуе і ці хутка пойдзе, хаця ўсякі сабе ведаў, што Іван маўчыць толькі так, ад узрушэння. Уваччу яму мітусіліся чырвенкі і званенкі, і ён адно думаў, што, мусіць, прайграе. I што ж такое. Чаму быць, таму не мінаваць, толькі дрэнна неяк робіцца. — Ну, думай ты, — не трывалася Панасу Петрачонку, — коні паіць пара, — казаў ён, скрабаючы за каўняром. Яму было ўсё роўна: ён сёння ні выйграў, ні прайграў. Усе былі ў жупанах, апрача самога Паўлюка, як гаспадара хаты, а гульня ішла скрозь увесь дзень, з рання. Курцы смалілі махорку і цыкалі слінай на сяродак хаты. На кону ляжала капеек пяць медзі. — Хадзі перш гэтаю карцінаю, — налягаў тым часам на Івана той, хто не меў сваіх грошай і дзівіўся з-за пляча. Іван прайшоў. — Языкі ў вас свярбяць, — пабіў Валента і наваліў, — не гуляеш, дык не лезь, — дадаў ён і разгледзеўся, што выйшла. — Так, так, так! — закрычалі разам усе падказнікі, — прыцісні, Іванюха, — падпырхнулі яны; адзін нават схапіў яго за руку і паклаў на карты, каб была справа скончана. Іван як бы і сам меўся так зрабіць, адылі туга цяміў і здаўся на іхнюю волю; ён усё ўсміхаўся і цмокаў языком па-дзіцячаму. А памагачы яго не драмаў: ізноў схапіў у Івана карціну, высока замахнуўся і з усяе сілы хлэснуў ёю па Валентавай карце. — Што? Як гэта? — упёрся вачмі, як бык, Валента. — А так гэта! Чым ты пабіў? Табе трэба было краляю прайсці і тузам адказаць, а так ты без козыра, а Іван каралём забраў.