Джозеф Джэнкінс Робертс (, Вірджынія, ЗША — , Манровія, Ліберыя) — выконваючы абавязкі губернатара з 3 верасня 1841 па 20 студзеня 1842, з 20 студзеня 1842 губернатар Ліберыі. Першы (3 студзеня 1848 — 7 студзеня 1856) і сёмы (1 студзеня 1872 — 3 студзеня 1876) прэзідэнт Ліберыі.

Біяграфія Джозеф Джэнкінс Робертс нарадзіўся 15 сакавіка 1809 года ў Вірджыніі ў змяшанай афра-еўрапейскай сям’і вольным чалавекам. Дзяцінства правёў у Норфалку (Вірджынія, ЗША), дзе скончыў сярэднюю школу Моры і Норфалкскую акадэмію.

У 1829 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліберыю і адкрывае краму ў Манровіі. У 1839 годзе Джозеф Джэнкінс Робертс становіцца лейтэнант-губернатарам (віцэ-губернатарам), а ў 1841 годзе выконваючым абавязкі губернатара, і ў 1842 годзе губернатарам. Застаўся ў гісторыі вядомым як «Бацька Ліберыі». Дапамог Ліберыі атрымаць незалежнасць у 1847 годзе. Пасля абвяшчэння Ліберыі Рэспублікай, стаў яе першым Прэзідэнтам.

Робертс кіраваў краінай да 1856 года, пасля чаго пакінуў свой пост. Аднак у 1871 годзе, у выніку дзяржаўнага перавароту, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў скінуты войскамі, лаяльнымі да Рэспубліканскай партыі, бо ён хацеў адмяніць будучыя прэзыдэнцкія выбары. Робертс, лідар Рэспубліканскай партыі, выйграў гэтыя выбары і зноў стаў прэзідэнтам Рэспублікі. Ён быў прэзідэнтам Рэспублікі да 1876 года. Праз месяц, пасля сыходу з пасады прэзідэнта, Джозеф Джэнкінс Робертс памёр.

Катэгорыя:Прэзідэнты Ліберыі