Археалагічны помнік Фуэртэ-дэ-Самайпата — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны ў гарах цэнтральнай Балівіі на вышыні 1949 м над узроўнем мора, за 120 км ад Санта-Круса.

На паверхні камяністага пагорка высечаны рэльефныя выявы ягуараў, змей, геаметрычных фігур і чыслаў. На схіле пагорка высечаны круг, частка месцаў пазначаны лункамі, аднак дакладнае іх прызначэнне застаецца нявысветленым. Вучоныя лічаць пагорак цэнтрам, дзе здзяйсняліся рэлігіёзныя цырымоніі.

На поўдні пагорка — рэшткі жылога і адміністрацыйнага кварталаў. У XIV—XVI стст. гэтае месца мела назву эль-Фуэртэ.

Унікальны археалагічны помнік, які не мае аналагаў у Амерыцы, распавядае пра даіспанскія традыцыі і вераванні мясцовага насельніцтва. Археолагі падкрэсліваюць вялікае рэлігіёзнае прызначэнне гэтых руін і адмаўляюць ваеннае.

Літаратура

Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Балівіі