Сарамлівасць кро́ны () — феномен, які назіраецца ў некаторых відаў дрэў, калі кроны поўнасцю развітых дрэў не стыкаюцца, фарміруючы полаг лесу з каналамі-прабеламі. Іншыя назвы — «разамкнутасць полагу», «сарамлівасць полагу», ці «міжкронавая прастора». Назіраецца ў дрэў аднаго віду, аднак зафіксаваны выпадкі між дрэвамі розных відаў.

Навукоўцы не прыйшлі да адзінага меркавання аб дакладных прычынах «сарамлівасцi», хоць у навуковай літаратуры гэты феномен абмяркоўваецца з 1920-х гадоўTASS III: Simulating the management, growth and yield of complex stands.

Па адной з версій, высокія тонкія дрэвы ў час моцных вятроў пашкоджваюцца і, каб пазбегнуць сутыкненняў адно з адным, рэагуюць «сарамлівасцю кроны». Эксперыменты выявілі, што дрэвы паступова запаўняюць прабелы між кронамі, калі іх штучна абмежаваць ад сутыкнення з прычыны дзеянні ветру.

Аднак малайзійскі навуковец Фрэнсіс Ын, які даследаваў Dryobalanops aromatica ў 1977 годзе, не знайшоў на гэтым дрэве доказаў пашкоджанняў ад трэння і выказаў здагадку, што зверху зоны росту адчувальныя да ўзроўню асветленасці і спыняюць рост пры збліжэнні з іншымі раслінамі.

Іншае тлумачэнне складаецца ў тым, што «сарамлівасць кроны» перашкаджае распаўсюджванню насякомых-мінёраў.

Катэгорыя:Марфалогія раслін