Вэсткот-Хорт, ужываецца таксама назоў Грэчаскі Новы Запавет Вэсткота і Хорта, або Новы Запавет у грэчаскім арыгінале ( — версія тэксту Новага Запавету на арыгінальным дыялекце кайнэ старажытнагрэчаскай мовы, апублікаваная ў 1881 годзе двума прафесарамі Кембрыджа (1825—1901) і Фэнтанам Джонам Энтані Хортам (1828—1892). Кніга была надрукавана ў Нью-Ёрку. Рэдактары супольна працавалі над выданнем тэксту на працягу 28 гадоў. У навуковых выданнях выкарыстоўваецца для тэксту Вэсткота і Хорта скарот — «WH».
Выданне кнігі з’яўляецца плёнам тэксталагічнага даследавання двух навукоўцаў. Крыніцамі для выдання кнігі былі найбольш старажытныя захаваныя рукапісы-манускрыпты на кайнэ IV—V стагоддзя: Ватыканскі кодэкс, Сінайскі кодэкс, Кодэкс Безы, Александрыйскі кодэкс, Яфрэмаў кодэкс. Апроч тэкстаў на старажытнагрэчаскай навукоўцы скарысталі для сваёй працы захаваныя і наяўныя ў іх дырэктыве тэксты-рукапісы на старажытналацінскай і старажытнасірыйскай. Асноўнымі з пяці старажытнагрэцкіх тэкстаў былі Сінайскі і Ватыканскі кодэксы. Калі якое-небудзь месца ў тэксце Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў адрозніваліся ад астатніх, то абіраўся тэкст Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў. Калі розначытанні былі паміж Ватыканскім і Сінайскім кодэксамі, то абіраўся тэкст Ватыканскага кодэкса. Часам тэкст Кодэкса Безы адпавядаў тэкстам старажытналацінскім і старажытнасірыйскім і быў карацей чым той жа самы тэкст у Ватыканскім кодэксе, у гэтым выпадку навуковы друкавалі тэкст Кодэкса Безы. Тэкст Вэсткота і Хорта з’яўляецца адной са спроб рэканструкцыі тэксту Новага Запавету. Апроч тэксту Вэсткота і Хорта былі і іншыя спробы рэканструкцыі арыгінальнага тэксту Новага Запавету, напрыклад, «Новы Запавет на грэчаскай мове Нэстле-Аланда» () і іншыя. Новы Запавет Вэсткота і Хорта вытрымаў некалькі выданняў.
Выданні «The New Testament in the Original Greek» The New Testament in the original Greek — 1881.djvu; Выданне 1881 года. Выданне 1907 года Выданне 1925 года Выданне 2007 года
Крыніцы
Літаратура
Aland, Kurt and Barbara. The Text of the New Testament, Wm. B. Eerdmans, 1995, p. 33 The New Testament in the original Greek Published 1896 by Macmillan
Катэгорыя:Тэксталогія Катэгорыя:Новы Запавет Катэгорыя:Біблейскія рукапісы