Cymodoceaceae — сямейства кветкавых раслін, якое складаецца з пяці родаў і каля пятнаццаці відаў; блізка да Zannichelliaceae і нярэдка аб'ядноўваецца з ім. Аднак, у адрозненне ад відаў сямейства Zannichelliaceae, якія жывуць у прэсных або слаба саланаватых вадаёмах, Cymodoceaceae сустракаюцца толькі ў водах мораў і акіянаў і, разам з Zosteraceae, Posidoniaceae і некаторымі родамі сямейства жабнікавыя, належаць да так званых «марскіх траў», якія нагадваюць па знешнім выглядзе хутчэй водарасці, чым кветкавыя расліны.
Роды Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае 5 родаў і 16 відаў: — уключае 2 віды — уключае 4 віды — уключае 6 відаў — уключае 2 віды — уключае 2 віды
Літаратура Цвелёв Н. Н. Семейство цимодоцеевые (Cymodoceaceae) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М. : Просвещение, 1982. — Т. 6 : Цветковые растения / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 37—39. — 543 с. — 300 000 экз.
Спасылкі Monocot families (USDA) Flora of North America
Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Сямействы раслін Катэгорыя:Шальнікакветныя