Паліхро́мія (гр. πολύς — шматлікі і χρῶμα — колер) — мнагакветная размалёўка ці шматколернасць матэрыялу ў архітэктуры, скульптуры, дэкаратыўным мастацтве.

Паліхромія прысутнічала амаль ва ўсе эпохі і ва ўсіх абласцях культуры — у егіпецкіх пірамідах, мінойскіх палацах, у грэчаскіх і рымскіх храмах, на ісламскіх купалах і ў сярэдневяковым мастацтве. У каменнай скульптуры ў эпоху Рэнесансу была аднаколернасць (манахрамія), якая пераважала таксама ў барока і класіцызме. У другой палове XIX стагоддзя паліхромія ізноў выйшла на сцэну і распаўсюдзілася пасля Другой сусветнай вайны ў рэкламе, поп-культуры і пластыцы.

У апошнія дзесяцігоддзі праводзіліся даследаванні гіпотэзы аб паліхроміі антычных грэчаскіх і рымскіх скульптур, а таксама гатычных скульптур сабораў.Tracking Colour. The polychromy of Greek and Roman sculpture in the Ny Carlsberg Glyptotek. Preliminary Report 1Tracking Colour. The polychromy of Greek and Roman sculpture in the Ny Carlsberg Glyptotek. Preliminary Report 2 Была колеравая рэканструкцыя скульптур храма багіні Афаі на грэчаскім востраве Эгіна і скульптур кафедральнага сабора ў Ам’ене.

Спасылкі Паліхромія антычных скульптур Verri G. et al. The ‘Treu Head’: a case study in Roman sculptural polychromy // British Museum Technical Research Bulletin. — 2010. — Vol. 4. — P. 39-54. Дружинина Е. А. Полихромия или тетрахромия? цвет в греческой живописи V–IV веков до нашей эры // Актуальные проблемы теории и истории искусства: сб. науч. статей. Вып. 5. / Под ред. С.В. Мальцевой, Е.Ю. Станюкович-Денисовой, А.В. Захаровой. – СПб.: НП-Принт, 2015. С. 62–68. – ISSN 2312-2129

Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва