Асака дзірваністая (Carex cespitosa) — травяністая расліна сямейства асаковых.
Назва
Асака дзірваністая, целарэз, кустовіца, сакаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., смочка, сочка Ботанический словарь, Спб, 1878Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, аір.
Апісанне Расліна вышынёй 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткавата-расшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім песцікам.
Пашырэнне Пашырана ў Еўразіі. Расце на нізінных балотах, у алешніках, забалочаных хмызняках. На Беларусі трапляецца часта, цвіце ў маі.
Выкарыстанне Кармавая расліна, багатая пратэінам. Выкарыстоўваецца на сілас.
Літаратура Іванкіна В. Асака //
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе