Галадо́к аднагадовы, Галадок Ботанический словарь, Спб, 1878, МуравецВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Scleranthus annuus) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Распаўсюджанне Родным арэалам віду з’яўляецца ўмераная і субтрапічная зона Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі. Аднак від з’яўляецца інвазійным і цяпер інтрадуцыраваны ва ўсім свеце. Гэта досыць распаўсюджанае пустазелле, расце на палях, пералогах, у агародах, на пустках і аддае перавагу лёгкім грунтам.

Апісанне Дробныя, пратэандрычныя, несамастойныя, зеленаватыя кветкі на вельмі кароткіх кветаножках сабраны ў складаныя плеяхазіі з дыхазій і манахазій. Чашачка зрослалістая, званочкавая, пры продзе цвярдзеючая, з 10 тупымі рабрынкамі і 5 вострымі, трохкутнымі, па краі перапончатымі нязрослымі верхавінамі чашалісцікаў, якія спачатку тырчаць уверх, пазней адхілены ў бок. Сценка чашачкі, на верхавіне трубкі з унутранага боку моцна патоўшчаная. Пялёсткі часам абартаваныя. Фертыльных тычынак 1—2, рэдка па 5, тычынкавыя ніткі кароткія, шылападобныя; пылавікі дробныя, круглявыя. У 5—9 рэдукаваных стэрыльных тычынак пылавікі неразвітыя, часам іх няма. Песцік з яйцападобнай завяззю і двума стылодыямі.

Цвіце з мая да восені. Насенны зачатак адзін, вялікі, запаўняе амаль усю паражніну завязі. Плод — лізікарпны арэшак, пагружаны ў чашачку. Насенне гладкае, лінзападобнае, на доўгай насеннай ножцы.

Спасылкі Червец аднагадовы (Scleranthus annuus L.) //Аграрная энцыклапедыя Jepson Manual Treatment: ssp. annuus USDA Plants Profile Flora of North America Washington Burke Museum GRIN Species Profile Missouri Plants Profile Photo Пашкевич Л. С. Ботаника. Лабораторный практикум: учеб.-метод. пособие для студентов специальностей 1-75 01 01 «Лесное хозяйство», 1-75 02 01 «Садово-парковое строительство» / Л. С. Пашкевич, И. Ф. Ерошкина, Д. В. Шиман. − Минск: БГТУ, 2014. − 294 с. ISBN 978-985-530-364-1.

Катэгорыя:Макрыцавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі