А́ньё-Нуэ́ва, або Навагодні востраў (, ад ) — востраў на ўсходзе Ціхага акіяна каля берагоў Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка. Плошча — 0,0364 км². У наш час ненаселены.

Тэрыторыя вострава склалася ў міяцэне з прыбярэжных выдмаў. Да XVIII ст. ён уяўляў сабою паўвостраў. У нашы дні заўважны падзел на некалькі астраўкоў і скал, якія хутка размываюцца зімовымі штармамі.

У 1872 —1948 гг. на востраве дзейнічаў маяк. Захаваліся рэшткі будынкаў старой станцыі па яго абслугоўванні. Пазней быў перададзены Каліфарнійскаму ўніверсітэту для арганізацыі запаведніка. У яго склад уваходзяць 1600 га сушы і навакольных марскіх тэрыторый. Аньё-Нуэва наведваецца ластаногімі падчас сезонных міграцый.

Спасылкі Año Nuevo Island Light Station The Lighthouse at Año Nuevo Island: Shipwrecks and Sea Lions Año Nuevo Island Reserve

Катэгорыя:Астравы ЗША Катэгорыя:Геаграфія Каліфорніі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Запаведнікі ЗША