Вікікрыніцы () — свабодная бібліятэка — праект некамерцыйнага фонду «Вікімедыя», які мае мэтай стварэнне пастаянна папаўняемай бібліятэкі свабодна распаўсюджваных тэкстаў на ўсіх магчымых мовах. Абвяшчэнне аб афіцыйным старце праекта адбылося ў дзень заснавання самога Фонду 20 чэрвеня 2003 года.

Крытэрыі значнасці матэрыялаў ДэкларуеццаГл. s:Викитека:Описание , што Вікікрыніцы прызначаныя для захоўвання: Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі. У прыватнасці, Вікікрыніцы не прызначаныя для захоўвання тэкстаў, створаных удзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваных дзе-небудзь яшчэ. Перакладаў арыгінальных тэкстаў, у тым ліку перакладаў, зробленых удзельнікамі Вікікрыніц. Гістарычных дакументаў нацыянальнага і міжнароднага маштабу. Каментарыяў да тэкстаў, у тым ліку, напісаных удзельнікамі Вікікрыніц. Бібліяграфічных спісаў, якія змяшчаюць працы аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах. Вікікрыніцы могуць захоўваць наступныя матэрыялы толькі пры ўмове, што яны з’яўляюцца часткай больш агульнай публікацыі: Матэматычныя даныя, формулы і табліцы. Зыходныя коды праграм. Статыстычныя даныя (напрыклад, вынікаў выбараў).

Крыніцы

Спасылкі Галоўная старонка беларускіх Вікікрыніц

Катэгорыя:Вікі-праекты Катэгорыя:Гісторыя Вікіпедыі Катэгорыя:Праекты Вікімедыі Катэгорыя:Электронныя бібліятэкі