Мікенская кераміка — тып грэчаскага вазапісу, створаны ў перыяд мікенскай культуры. На тэрыторыі мацерыковай Грэцыі выцясняе рэлікты мінійскай керамікі і мінойскую кераміку (апошнюю таксама на Кікладах).

Археолагі падзяляюць дадзены вазапіс на некалькі стылістычных этапаў, якія прыкладна адпавядаюць гістарычным перыядам, аднак часткова накладваюцца адзін на адзін: познеэладская кераміка I-IIA (ca. 1675/1650 — 1490/1470 B. C.) познеэладская кераміка IIB-IIIA1 (ca. 1490/1470 — 1390/1370 B. C.) познеэладская кераміка IIIA2-B (ca. 1390/1370 -1190 B. C.) познеэладская кераміка IIIC (ca. 1190-1050 B. C.). Пасля дарыйскага ўварвання XI ст. да н. э. большасць культурных дасягненняў мікенскага перыяду страчаны, мікенскую кераміку выцясняе субмікенская, практычна пазбаўленая арнаментальных элементаў.

Літаратура A. Furumark, Mycenaean Pottery I: Analysis and Classification (Stockholm 1941, 1972) P. A. Mountjoy, Mycenaean Decorated Pottery: A Guide to Identification (Göteborg 1986)

Спасылкі Mycenaean Pictorial Art and Pottery http://projectsx.dartmouth.edu Late Bronze Age Greek Pottery http://www.historyforkids.org

Катэгорыя:Вазапіс Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Крыта-мікенская культура Катэгорыя:Кераміка Старажытнай Грэцыі