Маргіналіі ( «які знаходзіцца на краі»; ад «край») — малюнкі і запісы на палях кніг, рукапісаў, лістоў, якія змяшчаюць каментары, тлумачэнні, меркаванні адносна фрагментаў тэксту або думкі, выкліканыя імі.
Гісторыя У Еўропе, да вынаходніцтва друкарскага варштата, кнігі капіявалі ўручную — спачатку на пергаменце, а пазней на паперы. Папера была дарагой, а пергамент яшчэ даражэйшым: адна кніга магла каштаваць столькі ж, колькі дом. Таму старажытныя выданні былі доўгатэрміновымі інвестыцыямі, якія перадаваліся наступным пакаленням. Чытачы звычайна пакідалі нататкі на палях кніг, каб палепшыць разуменне для будучых чытачоў. З пяцідзесяці дзвюх захаваных рукапісных копій «De rerum natura» (Аб прыродзе рэчаў) Лукрэцыя, даступных для навукоўцаў, усе, акрамя трох, змяшчаюць палявыя заўвагі.
Заўвага Ферма, напісаная прыкладна ў 1637 годзе, што тычылася даказальнасці апошняй тэарэмы Ферма, была занадта вялікай, каб змясціцца на палях, і з’яўляецца найбольш вядомай матэматычнай палявой заўвагай. У XVIII стагоддзі Вальтэр так шмат каментаваў кнігі ў сваёй бібліятэцы, што ягоныя анатацыі былі сабраныя і выдадзеныя асобным выданнем.
Маргіналіі на палях старажытных кніг
Першапачаткова «маргінал» — малюнкі і арнаменты, якія ўпрыгожваюць палі сярэднявечнага ілюстраванага рукапісу, а часам нават надпіс на іх, якая магла зусім не адпавядаць агульнай канцэпцыі афармлення кнігі. Напрыклад — «Апакаліпсіс» з раскошна выкананымі сцэнамі канца света, а на палях надпіс перапісчыка: «як баляць пальцы ад холаду» ці «калі я нарэшце скончу гэтую главу». Шырока вядомыя маргіналы ў Астраміравым Евангеллі. У гэтым сэнсе тэрмін «маргінал» як «нешта лішняе, што выбіваецца з агульнага рэчышча» перавандраваў у сацыялогію.
Маргіналіі вядомых чытачоў Гісторыкі, якія займаліся вывучэннем творчай спадчыны класікаў марксізму-ленінізму, сведчаць, што ў кнігах з асабістых бібліятэк У. І. Леніна і І. В. Сталіна маецца мноства паметак, каментарыяў, аўтографаў, зробленых чарнільнымі ручкамі і карандашамі чырвонага і сіняга колеру.
Велізарная колькасць паметак захавалася на палях кніг з асабістай бібліятэкі Вальтэра. Гэтыя запісы былі выдадзеныя ў некалькіх тамах пад назвай «Корпус чытацкіх памет Вальтэра».
Маргіналіі як літаратурны жанр У літаратуры XX веку функцыянальныя асаблівасці маргіналій падштурхоўваюць розных аўтараў да выкарыстання тэрміна ў якасці вызначэння іх твораў — пераважна лірычных, свайго роду «запісак на палях» або «думак услых».
Маргіналіі ў тыпаграфіцы У сучаснай тыпаграфіцы маргіналіяй або «ліхтарыкам» называецца загаловак, размешчаны на полі старонкі. Звычайна такія загалоўкі прымяняюцца ў навучальных або даведачных выданнях, каб палегчыць пошук па даведкавым звестках або не разрываць выклад матэрыялу. У большасці выпадкаў рэкамендуецца пазбягаць прымянення загалоўкаў-маргіналій, паколькі яны зніжаюць памер вобласці ліста, адведзенай пад асноўны тэкст.
Літаратура
Спасылкі Валянціна Сітнікава. Маргиналии ў бібліятэчнай кнізе — спроба скласці агульны партрэт чытача-старшакласніка.
Катэгорыя:Дзённікі Катэгорыя:Кніжнае афармленне Катэгорыя:Тэкст Катэгорыя:Тэксталогія Катэгорыя:Тыпаграфіка