Дракар — распаўсюджаная сучасная назва караблёў вікінгаў.

Назва

У скандынаўскіх мовах гэтыя караблі называліся «доўгімі караблямі» (, ), «кнорамі» () і г. д., а зараз таксама маюць агульную назву «караблі часоў вікінгаў» (). Лічыцца, што назва «дракар» з’явілася ў нескандынаўскіх мовах толькі ў 1840 годзеFrançois Neveux, L’Aventure des Normands (VIIIe-XIIIe siècle), Perrin, 2006, p. 37 пад уплывам слова «drakar» (ад множнага ліку шведскага слова «дракон», то бок «драконы») — назвы, якая ў часы вікінгаў пазначала скульптуры ў выглядзе драконаў на носе і карме гэтых караблёў.

Спасылкі

What is a norse færing? (Vikingskip.com)

* Катэгорыя:Вікінгі Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў