Максім Сяргеевіч Малюцін (, ) — беларускі хакеіст-варатар. Цяпер выступае за клуб беларускай Экстралігі «Шахцёр».
Біяграфія У сезоне 2005—2006 пачаў кар'еру ў клубе «Віцебск-2». У тым жа сезоне дэбютаваў у беларускай Экстралізе ў камандзе «Віцебск», за які правёў усяго 6 матчаў. Сезон 2007—2008 правёў у «Віцебск-2» у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, згуляўшы толькі адзін матч у Экстралізе за першую каманду. У сезоне 2007—2008 згуляў у Экстралізе за «Віцебск» 24 матчы. Сезон 2008—2009 правёў у Кантынентальнай хакейнай лізе за «Дынама-Мінск». У сезоне 2009—2010 выступаў за «Віцебск». 26 лютага 2010 года перайшоў у клуб «Юнацтва-Мінск».Пераходы ў лізе. ОФІС ФХРБ
На міжнародным узроўні Малюцін гуляе за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой выступаў на маладзёжным чэмпіянаце свету ў 2008 годзе. Быў выкліканы ў нацыянальную зборную для ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, але ў гульнях не ўдзельнічаў.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакейныя варатары Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ХК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юніёр Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года