Беларэ́ч — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Клява.

Даўжыня 9,6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўночны ўсход ад вёскі Пчэлінск, вусце ў вёсцы Казлоў Бераг. Каналізавана 5,5 км рэчышча ад вытоку да вёскі Хутар. На рацэ плаціна і сажалка (плошча 0,12 км²) на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Мачаск.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна