Вялі́кая Рэ́чка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці і Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18 км, з іх 17,5 км у Лепельскім раёнеАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 242 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 10 км на паўднёвы ўсход ад возера Домжарыцкае, за 2 км ад вёскі Цярэшкі ў Лепельскім раёне, цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй возера Палік у Барысаўскім раёне. Вадазбор у межах Верхнебярэзінскай нізіны. Асноўныя прытокі — Гурба (злева) і Пясчанка (справа). Рака каналізаваная ў сярэднім і ніжнім цячэнні, ёсць бабровыя паселішчы.
Літаратура
— С. 520.
Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна