Дзі́ксан () — скалісты востраў у Паўночным Ледавітым акіне, у Енісейскім заліве Карскага мора, у Краснаярскім краі Расіі. Названы ў 1878 годзе Н. А. Э Нордэншэльдам у гонар шведскага купца Дзіксана, фінансаваўшага яго экспедыцыю.

Востраў знаходзіцца за 1,5 км ад мацерыка. Плошча вострава каля 25 км². Вышыні да 50 м. Пераважна складзены з дыябазаў. У 1916 годзе на востраве адкрыта палярная станцыя, на базе якой у 1930-я гады пабудаваны Арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геадэзічная лабараторыя.

На востраве пасёлак Дзіксан, порт, аэрапорт.

Літаратура

Спасылкі Остров Диксон // Энциклопедия Красноярского края

Катэгорыя:Астравы Карскага мора Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей