«…Ready for It?»  (бел. «...Падрыхтаваны да гэтага?») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана ў якасці прома-сінгла 3 верасня 2017 года на лэйбле Big Machine Records і атрымала шырокі поспех у хіт-парадах і па колькасці продажаў. 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, а праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube.

Трэк дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў.

Інфармацыя Свіфт упершыню паказала частку сінгла 2 верасня 2017 года. У той жа дзень яна абвясціла, что трэк уваходзіць у склад яе новага студыйнага альбома, і пацвердзіла яго рэліз у якасці прома-сінгла. Ужо 3 верасня песня стала даступная для лічбавай загрузкі ў рамках прадзаказу лонгплея «Reputation» . Дзякуючы вялікай папулярнасці 24 кастрычніка кампазіцыя трапіла на радыё ў якасці паўнапраўнага сінгла. Праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, знятага Джосэфам Канам, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube.

«...Ready for It?» спалучае шматлікія музычныя стылі, сярод якіх поп, электронная музыка, электрапоп індастрыял-поп, элементы рэпа, тропікал-хаўса і дабстепа. Акрамя таго, пры стварэнні песні выкарыстоўваліся сінтэзатаы, барабаны і драм-машыны. Музычную атмасферу песні параўноўваюць з творамі Рыяны і альбомам некаторымі песнямі рэпера Канье Уэста. Песня выконваецца ў ключы "мі мінор" з тэмпам 80 удараў у хвіліну і з вакалам Свіфт у дыяпазоне ад G3 да D5. Лірыка трэка засяроджна на каханні і рэпутацыі спявачкі, а таксама спасылаецца на адносіны паміж Рычардам Бартан і Элізабэт Тэйлар. Па розных звестках, на стварэнне кампазіцыі выканаўцу маглі натхніць брытанскія акцёры Том Хідлстан ці Джо Алвін або спявак Гары Стайлз.

Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў: Vulture, Stereogum, USA Today, Billboard.

Трэк стаў камерцыйна паспяховым і трапіў у шматлікія чарты ва ўсім свеце. Сінгл дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе, як і ў Амерыцы, мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі, дзе мае срэбны статус, і Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

7 снежня выйшаў афіцыяльны рэмікс на песню ад BloodPop.

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2017)Вышэйшаяпазіцыя ARIA3 Ö3 Austria Top 7526 Canadian Hot 1007 Canada CHR/Top 4014 Canada AC Hot32 HRT94 Chile Anglo6 Singles Digitál Top 10026 SNEP19 Media Control AG47 Greece Digital Songs3 Hungary Single Top 404 Hungary Stream Top 4022 IRMA12 FIMI65 Japan Hot 10061 Lebanese Top 2020 RIM6 Single Top 10076 RIANZ9 VG-lista32 Philippine Hot 1001 AFP30 Official Charts Company3 Singles Digitál Top 10025 PROMUSICAE70 Sverigetopplistan32 Schweizer Hitparade41 UK Singles Chart7 Billboard Hot 1004 Billboard Adult Contemporary14 Billboard Mainstream Top 4016