Лье́йда ( , мясц. ), Ле́рыда ( ) — горад і муніцыпалітэт на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца правінцыі Льейда ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сегрыя. Размешчаны на р. Сегрэ. Займае плошчу 211,7 км². Насельніцтва горада — 139 176 чалавек (шосты па колькасці насельніцтва горад Каталоніі). Скораснымі аўтамабільнымі і чыгуначнымі магістралямі звязаны з Мадрыдам і Барселонай.

Гісторыя Старажытны горад іберыйскага племя ілергетаў. З канца 3 ст. да н.э. Іле́рда () пад уладай рымлян, атрымала статус муніцыпія. У перыяд грамадзянскіх войнаў канца Рэспублікі ў 49 да н.э. захоплена Юліем Цэзарам.

З пачатку 6 ст. н.э. цэнтр біскупства. У 714 узята мусульманамі. У 1149 адваявана Рамонам Берэнгерам IV, увайшла ў склад каралеўства Арагон, у 1150 атрымала фуэра. З 1214 у Льейдзе неаднаразова збіраліся кортэсы Арагона і Каталоніі. Да канца 15 ст. у Льейдзе пражывала шматлікая іўдзейская абшчына.

У час Трыццацігадовай вайны 1618-48 некалькі разоў бралася ў аблогу французскімі сіламі. У перыяд вайны за Іспанскую спадчыну (1701—1714) падтрымлівала прэтэндэнта ад Габсбургаў. У 1707 захоплена Філіпам V Бурбонам абрабавана. У 1714 пазбаўлена фуэра і іншых прывілеяў. З 1822 сталіца аднайменнай правінцыі.

У час Грамадзянскай вайны 1936—1939 неаднаразова цярпела ад бамбардзіровак германскай авіяцыі, 3 красавіка 1938 узята войскамі Ф. Франка. З 1979 у складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія.

Насельніцтва

Славутасці

Руіны замка Суда (12-13 стст.; разбураны ўзрывамі ў 1812 і 1936) рамана-гатычны сабор Сеу-Вельа, пабудаваны па планах Перэ дэ Кома на месцы мячэці (1203-78). Захавалася 8-гранная званіца (кан. 14 ст. — 1431). У 1707 пераўтвораны ў крэпасць. Раманская скульптура парталаў часткова выдае маўрытанскі ўплыў. Захаваўся клуатр канца 13-14 стст. з разнымі капітэлямі і гатычная вежа. Фрагменты забудовы мусульманскага перыяду, напрыклад, т.зв. 10-12 стст. Царква Сан-Ільярэнс (неф кан. 12 ст.; капэлы і 8-гранная званіца 15 ст.), Царква Сан-Марці (Св. Марціна Турскага; 12 ст., перабудавана ў 15 ст.), Неагатычная царква Сан-Джаан (кан. 19 ст.), Ратуша (былы палац Паэрыя; раманскі фасад 13 ст.; на 1-м паверсе — Археалагічны музей), новы сабор у стылі класіцызму (1761—1781); Палац правасуддзя (1952).

Культура Дзейнічаюць епархіяльны музей (1893; рэлігійнае мастацтва; у біскупскім палацы), (1917; жывапіс 20 ст.), гістарычны музей (у будынку шпіталя Св. Марыі 15 ст., рэнесанснае паціа) і інш.

У горадзе размешчаны адзін з найстарэйшых у Іспаніі Універсітэт Льейды, які быў заснаваны ў 1300. Закрыты ў 1717, ізноў адкрыты ў 1991. Дзейнічае Даследчы інстытут Льейды.

Маецца футбольны клуб «Льейда» (1939), які выступае на стадыёне «Кам д’эспортс» (1919, каля 13,5 тыс. месцаў). Штогод праводзіцца гарадское гастранамічнае свята слімакоў (у 2007 сабраў больш за 200 тыс. турыстаў).

Эканоміка У эканоміцы горада дамінуе сфера паслуг (у т.л. адміністрацыйныя функцыі, гандаль, турызм). У індустрыяльным сектары вылучаецца вытворчасці будматэрыялаў і мінеральных угнаенняў; піўны завод.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Карлес Ак Мор — каталонскі пісьменнік. Саўль Кравіёта — алімпійскі чэмпіён (2008) у веславанні на байдарках.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Льейда Катэгорыя:Гарады Каталоніі