«Hybrid Theory» () — дэбютны студыйны альбом амерыканскага рок-гурту «Linkin Park». Альбом быў выпушчаны 24 кастрычніка 2000 года на лэйбле «Warner Bros. Records». З 2010 года «Hybrid Theory» мае брыльянтавы статус. Чатыры песні з альбома: «Papercut», «One Step Closer», «Crawling» i «In the End» былі выпушчаны як сінглы і мелі папулярнасць у розных чартах. Наібольшую папулярнасць меў апошні сінгл «In the End», які дасціг другой пазіцыі у чарте «Billboard Hot 100», а кліп на гэту песню у 2002 годзе выйграў у намінацыі «лепшае рок-відэа» на «MTV Video Music Award». Песня «Crawling» у 2002 годзе выйграла «Грэмі» у намінацыі «лепшае хард-рок выкананне». Тэксты песень з «Hybrid Theory» закранаюць праблемы вакаліста «Linkin Park» Чэстара Бэнінгтана.

Запіс 9 трэкаў з альбома былі запісаны у 1999 годзе як дэмазапісы. Гэтыя дэмазапісы гурт прэзентаваў розным лэйблам, але гэтыя лэйблы адмаўляліся падпісваць кантракт з гуртам. Толькі Warner Bros. Records падпісаў кантракт з Linkin Park, і у пачатку 2000 года на студыі NRG Recordings пачалась запісь альбома, якая доўжылася 4 тыдня. Прадзюсарам стаў Дон Гілмор.

Бас-гітарысты Дэйв Фарэл і Кайл Крыснер не удзейнячалі у запісе, таму Linkin Park запрасілі да запісі Скота Козела і Яна Хорнбека. Скот і Ян ігралі на бас-гітары у некаторых трэках з альбому. Над песняй «With You» сумесна з Linkin Park працавалі The Dust Brothers.

Поспех У першы тыдзень пасля выхада было продана 50 000 копій альбому, дзякуючы чаму Hybrid Theory заняў 16 пазіцыю у чарте Billboard 200. Праз 5 тыдняў альбом атрымаў залаты статус. У 2001 Hybrid Theory стаў самым прадаваемым альбомам года у ЗША. Па стане на 2010 было продана больш за 10 мільёнаў копій, што робіць альбом Hybrid Theory брыльянтавым.

Удзельнікі запісу Чэстэр Бенінгтан — вакал Майк Шынода — МС, рытм-гітара, клавішныя Джо Хан — музычнае праграмаванне, семплінг Брэд Дэлсан — гітара Роб Бурдон — ударныя

Запрошаныя музыканты

The Dust Brothers Скот Козел Ян Хорнбек

Афармленне Фрэнк Мэдакс — графічны дызайн Джэймс Мінчын — фотаздымак

Спіс кампазіцый Арыгінальнае выданне

Японскае выданне

iTunes deluxe edition (2013)

Спецыяльнае выданне

Чарты

Чарт (2000/2001) наівышэйшая пазіцыя Аўстралія (ARIA charts) 2 Аўстрыя (Ö3 Austria top 40) 2 Германія (Media Control Charts) 2 Данія (Hitlisten) 4 Італія 2 Канада (Canadian Album Chart) 5 Вялікабрытанія (UK Albums Chart) 4 Новая Зеландыя (Recording industry Association of New Zealand) 1 Нарвегія (VG-lista) 5 Нідэрланды (MegaCharts) 13 Францыя 17 Фінляндыя (Mitä Hittiä) 4 ЗША (Billboard 200) 2 Швецыя (sverigetopplistan) 4 Швейцарыя (Shweizer Hitparade) 5

Крыніцы

Катэгорыя:Альбомы 2000 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Linkin Park»