Помнік Тадэвушу Касцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швейцарыі ў швейцарскім горадзе Золатурне, з нагоды 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку Помнік прадстаўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.У швейцарскім Золатурне беларусы ўсталююць помнік Т.Касцюшку Знаходзіцца ў скверы ля пратэстанцкай царквы Золатурна.

Гісторыя Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Золатурне, узнікла ў 2010 годзе і належыць былому паслу Беларусі ў Швейцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганням Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 17 кастрычніка 2017 года помнік быў усталяваныУ Швейцарыі ўсталявалі помнік з таблічкай па-беларуску і па-нямецку, а 21 кастрычніка таго ж года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якім, сярод іншых, прысутнічалі ганаровыя госці з Беларусі, Польшчы, ЛітвыПад расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…» у Швейцарыі адкрылі помнік Касцюшку, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін.

Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасці. Першапачаткова на помніку планавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь

Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і пасол Польшчы ў Швейцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Золатурна выкрасліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную версію. І толькі пасля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку

Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніка прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».

Рэакцыяй беларусаў на канфлікт у Залатурне было пачаць збор сродкаў на помнік Т. Касцюшку на яго радзіме, у Мерачоўшчыне.

Галерэя

Катэгорыя:Тадэвуш Касцюшка Катэгорыя:Золатурн Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Помнікі Тадэвушу Касцюшку