Мацільда Феліксаўна Кшасінская (, Лігава (пад Пецярбургам) — , ) — расійская артыстка балета і педагог польскага паходжання, прыма-балерына Марыінскага тэатра, заслужаная артыстка Яго Вялікасці Імператарскіх тэатраў.
Дачка Ф. І. Кшасінскага. Вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. У 1890—1917 гадах выступала ў Марыінскім тэатры, а таксама Монтэ-Карла, Варшаве, Вене, Парыжы, антрэпрызе Сяргея Дзягілева. Яе выкананне вылучалася бравурнасцю, жыццярадаснасцю, пікантнасцю, класічнай завершанасцю. Сярод партый: Млада, Нікія («Млада», «» Л. Мінкуса), фея Дражэ, Адэта-Адылія, Аўрора («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Пахіта («» Э. Дэльдэвеза), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда), Эсмеральда (аднайменны балет Ц. Пуні) і інш.
З 1920 года ў Францыі, адкрыла ў 1929 годзе балетную студыю ў Парыжы.
Аўтар «Успамінаў» (1960).
Літаратура