Туманны — карта Мурманскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу ў Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі. Цэнтр і адзіны населены пункт аднайменнага гарадскога паселішча.
Размешчаны на правым беразе ракі Варонья, за 129 км ад Мурманска.
Населены пункт быў уключаны ва ўліковыя даныя і атрымаў найменне 14 ліпеня 1971 года. Статус пасёлка гарадскога тыпу прысвоены рашэннем Мурманскага аблвыканкама № 160 ад 12 красавіка 1978 года. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Мурманскай вобласці