Маці́льда (, , ) — асабістае жаночае імя, таксама назва.

Вядомыя носьбіты імя

Каралевы Мацільда (1102—1167) — дачка караля Генрыха I і Мацільды Шатландскай, некаранаваная каралева Англіі ў 1141 годзе. Мацільда (нар. 1973) — жонка караля Бельгіі Філіпа, каралева-кансорт Бельгіі (з 2013). Мацільда Булонская (1103—1152) — графіня Булонская (з 1125), каралева Англіі праз шлюб са Стэфанам Блуаскім (1136). Мацільда Вестфальская (Святая Мацільда; 895—968) — жонка караля Генрыха I Птушкалова (з 909), святая каталіцкай царквы. Мацільда Фрызская (1024—1044) — дачка Людальфа Фрызскага, каралева Францыі праз шлюб з Генрыхам I (1034). Мацільда Фландрская (1031—1083) — жонка караля Вільгельма I Заваёўніка, маці каралёў Вільгельма II і Генрыха I. Мацільда Хантынгданская (1074—1130) — дачка Вальтэофа, жонка караля Шатландыі Давіда I Святога. Мацільда Шатландская (1080—1118) — дачка Малькальма III і Маргарыты Святой, жонка караля Генрыха I, маці каралевы Англіі Мацільды.

Княгіні Мацільда дэ Эно (1293 — 1331) — княгіня Ахейская.

Прынцэсы Мацільда II (949—1011) — прадстаўніца Саксонскай дынастыі, дачка герцага Швабіі Людальфа і ўнучка Атона I Вялікага, абатыса Эсэнскага абацтва. Мацільда Караліна Баварская (1813—1862) — дачка караля Баварыі Людвіга I, жонка Людвіга Гесэнскага (з 1833), вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская (з 1848).

Графіні Мацільда (979—1025) — пфальцграфіня Латарынгіі, дачка імператара Атона II і імператрыцы Феафана. Мацільда I (1188—1257) — дачка П'ера II дэ Куртэнэ; графіня Невера (з 1199), Танера (з 1217) і Асера (з 1219). Мацільда II (1234—1262) — дачка Аршамбо IX дэ Бурбон; графіня Невера, Асера і Танера (з 1257). Мацільда Тасканская (Мацільда Каноская, яна ж Вялікая Графіня; 1046—1115) — маркграфіня тасканская, прыхільніца папы Рыгора VII.

Герцагіні Мацільда (каля 1325—1384) — герцагіня Гелдэрна і графіня Цютфена ў 1371—1379 гадах. Мацільда Габсбург (1253—1304) — дачка караля Рудольфа I, герцагіня Верхнебаварская праз шлюб з герцагам Людвігам II (1273), рэгент Верхняй Баварыі (з 1294). Мацільда Плантагенет (1156—1189) — герцагіня Баварыі і Саксоніі, другая жонка Генрыха Льва, прадстаўніца англійскай дынастыі Плантагенетаў, дачка караля Англіі Генрыха II і каралевы Аліеноры Аквітанскай.

Культура «» — дзіцячы раман Роальда Даля (1988). «» — кінакамедыя рэжысёра Дэніэла Мана з Эліятам Гулдам у галоўнай ролі (ЗША, 1978). «Мацільда» — кінакамедыя рэжысёра Дэні дэ Віта па кнізе Роальда Даля (ЗША, 1996). «Мацільда» — фільм Аляксея Учыцеля пра адносіны Мацільды Кшасінскай і цэсарэвіча Мікалая (Расія, 2017).

Тэхніка Мацільда I — брытанскі сярэдні пяхотны танк 1930-х гадоў. Мацільда II — брытанскі сярэдні пяхотны танк перыяду Другой сусветнай вайны.

Астраномія (253) Мацільда — астэроід галоўнага пояса, адкрыты ў 1884 годзе Ёганам Палізам.

Гл. таксама Ордэн Мацільды Matilda