Гео́ргій Мікала́евіч Флё́раў (; , Растоў-на-Доне — , ) — савецкі фізік-ядзершчык, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне, акадэмік АН СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі і двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.

Адзін з ініцыятараў і актыўны ўдзельнік савецкага Атамнага праекта; пры стварэнні першай савецкай атамнай бомбы РДС-1, у 1949 годзе асабіста правёў рызыкоўны эксперымент па вызначэнні крытычнай масы плутонію.

У 1953 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1968 — сапраўдным членам АН.

Член КПСС з 1955 года. У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот».

Катэгорыя:Асобы на марках