Юрый Навумавіч Лі́пскі (,  — , ) — савецкі астраном, доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Ю. Н. Ліпскі нарадзіўся ў Дуброўна (сучасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі). З 1925 г працаваў электраманцёрам на вагонарамонтным заводзеШевченко В. В., Родионова Ж. Ф. ЮРИЙ НАУМОВИЧ ЛИПСКИЙ (К 90-летию со дня рождения). У 1933 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і застаўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка В. Р. Фясенкава. У 1941 годзе прыняты на пасаду загадчыка Кучынскай астрафізічнай лабараторыі Дзяржаўнага астранамічнага інстытута імя П. К. Штэрнберга (ДАІШ). З лютага 1942 г. да верасня 1945 г. Ю. Н. Ліпскі у дзеючай арміі, удзельнік баёў на Варонежскім, Украінскім франтах, на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі. Пасля дэмабілізацыі Ю. Н. Ліпскі на пасадзе асістэнта ДАІШ, у 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1953 года на пасадзе загадчыка Лабараторыі фотаметрыі і спектраскапіі. Адначасова чытаў курс лекцый па тэарэтычнай фізіцы. У 1963 годзе Ю. Н. Ліпскі абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 г. загадчык Аддзела фізікі Месяца і планет ДАІШ.

Памёр Ю. Н. Ліпскі 24 лютага 1978 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Узнагароды За баявыя заслугі Ю. Н. Ліпскі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Памяць Рашэннем Міжнароднага астранамічнага саюза ў гонар Ю. Н. Ліпскага названы кратэр на адваротным баку Месяца.

Літаратура  — С. 278.

Спасылкі Шевченко В. В., Родионова Ж. Ф. ЮРИЙ НАУМОВИЧ ЛИПСКИЙ (К 90-летию со дня рождения) Липский Юрий Наумович // Астронет Липский Юрий Наумович // Праект «Память народа» Юрий Наумович Липский (К 100-летию со дня рождения) // НАУКÁРУС

Катэгорыя:Астраномы СССР Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ Катэгорыя:Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках Катэгорыя:Афіцэры СССР