«Тырпіц» () — другі лінкар тыпу «Бісмарк», які ўваходзіў у склад Крыгсмарынэ. У баявых дзеяннях практычна не ўдзельнічаў, аднак сваёй прысутнасцю ў Нарвегіі пагражаў арктычным канвоям у СССР і скоўваў значныя сілы брытанскага флоту. Спробы знішчыць «Тырпіц» працягваліся на працягу больш за два з паловай гады. Брытанцам перыядычна ўдавалася выводзіць карабель са строю, але іх высілкі ўвянчаліся поўным поспехам толькі ў лістападзе 1944 года пасля нападу з паветра звышцяжкімі бомбамі тыпу Tallboy. Дэталі лінкара дагэтуль знаходзяцца ў ваенных музеях свету.
Гісторыя ўжывання thumb|left|250px|Лінкар «Тырпіц». Від на кармавыя вежы галоўнага калібра. Карабель быў спушчаны на ваду 1 красавіка 1939 года. Сваю назву атрымаў у гонар грос-адмірала Альфрэда фон Тырпіца — заснавальніка сучаснага германскага флоту. Першапачаткова меркавалася, што «Тырпіц» будзе дзейнічаць як рэйдар, нападаючы на гандлёвыя караваны саюзнікаў у Паўночнай Атлантыцы. Аднак лёс лінкара «Бісмарк» вымусіў і Гітлера, і грос-адмірала Рэдэра з вялікай асцярожнасцю паставіцца да магчымасцей буйных надводных артылерыйскіх караблёў, якія не маюць падтрымкі авіяносцаў (іх будаўніцтва ў Германіі было ў выніку на час паскорана, але ў строй ніводны з іх урэшце так і не ўвайшоў), таму «Тырпіц» выкарыстоўваўся вельмі асцярожна і, як следства, рэдка.
У студзені 1942 года «Тырпіц» быў адпраўлены ў нарвежскія воды для палявання на арктычныя канвоі ў СССР і процідзеяння аперацыі Archery брытанскіх камандас на востраве Вогсёй (). Там, у фіёрдах, ён і прастаяў практычна ўсю Другую Сусветную вайну. Аднак нават простая прысутнасць «Тырпіца» на Арктычным марскім тэатры ваенных дзеянняў звязвала значныя сілы Каралеўскага Флоту, хоць за ўвесь час знаходжання ў Нарвегіі ён здзейсніў толькі тры наступальныя аперацыі. Нягледзячы на апошняе, брытанскае Адміралцейства ўлічвала патэнцыйную небяспеку лінкора і не спыняла намаганняў па яго знішчэнні. Пасля неаднаразовых нападаў з паветра і з-пад вады «Тырпіц» быў патоплены на стаянцы ў Тромсё 12 лістапада 1944 года ў выніку авіяналёту з прымяненнем звышцяжкіх 5,5-тонавых бомбаў Tallboy.
Аперацыі «Тырпіца»
Аперацыя Sportpalast У пачатку сакавіка 1942 года немцамі была спроба перахапіць канвоі PQ-12 і QP-8. PQ-12 выйшаў 1 сакавіка 1942 года з порта ў Ісландыі, а QP-8 — прыкладна ў той жа час з Мурманска. 5 сакавіка «Тырпіц» у суправаджэнні трох эскадраных мінаносцаў пакінуў базу і накіраваўся цераз Паўночны Ледавіты акіян да Мядзвежага вострава. З прычыны дрэннага надвор’я выявіць канвоі не ўдалося, толькі адзін з эсмінцаў выявіў і патапіў савецкі лесавоз «Іжора», які адстаў ад QP-8. 9 сакавіка «Тырпіц» быў заўважаны самалётам з авіяносца HMS Victorious, і віцэ-адмірал (пасля — адмірал) Ота Цыліякс (), які камандаваў атрадам, прыняў рашэнне неадкладна спыніць паход і вярнуцца ў базу.
Аперацыя Rösselsprung
У ліпені 1942 года нямецкае камандаванне планавала выкарыстоўваць лінкар «Тырпіц», браняносец «Адмірал Шэер» і цяжкі крэйсер «Адмірал Хіпер» разам з эсмінцамі і мінаносцамі для нападу на канвой PQ-17 (план Rösselsprung — «Ход канём»). З прычыны затрымак з дазволам на пачатак аперацыі (яго даваў асабіста Гітлер), выхад у мора адбыўся толькі 5 ліпеня. Да гэтага моманту стала вядома, што канвой ужо распушчаны і «Тырпіц» павярнуў назадТ. Тудейа, Д. Вудворд «Сумерки морских богов», — АСТ, 2002, стр. 366. Такім чынам, прамой шкоды канвою «Тырпіц» не нанёс. Аднак PQ-17, распушчаны і пакінуты без аховы менавіта з-за пагрозы з боку «Тырпіца», беспрэцэндэнтна пацярпеў ад нападаў германскіх авіяцыі і падводных лодак.
Атака Луніна
У дзень выхаду з перадавога пункта дыслакацыі ў Вестфіёрде лінкар быў атакаваны савецкай падводнай лодкай К-21 пад камандаваннем капітана 2-га рангу (пасля — контр-адмірала) М. А. Луніна. Лодкай быў здзейснены залп з чатырох кармавых тарпедных апаратаў. Экіпаж лодкі выніку сваёй тарпеднай атакі непасрэдна не назіраў, аднак чуў два моцныя выбухі і серыю выбухаў слабей. Лунін у сваім дакладзе выказаў здагадку, што выбухі тлумачацца трапленнем тарпед у лінкар, адначасова дапушчаючы верагоднасць таго, што тарпеды патрапілі ў адзін з эсмінцаў эскорту; у штабе брыгады падводных лодак Паўночнага Флоту на падставе яго дакладу і звестак разведкі зрабілі выснову аб патапленні эсмінца і пашкоджанні лінкара. У савецкай і сучаснай расійскай мемуарнай і папулярнай літаратуры, а таксама публіцыстыцы частак сустракаюцца сцвярджэнні пра пашкоджанне «Тырпіца» ў час атакі К-21Напрыклад, Савецкая падлодка К-21 каштавала ўсяго брытанскага флоту. Незалежны ваенны агляд. У. Заборскі 17 сакавіка 2000 (у савецкі час аж да надыходу эпохі «галоснасці» ў 1987 годзе гэта быў афіцыйны — у значэнні «адзіны дапушчальны» — пункт гледжання як у гістарыяграфіі, так і ў літаратуры для масавага чытача). Расійскі гісторык М. Э. Марозаў мяркуе, што з пырчыны няправільнага вызначэння элементаў руху цэлі, вялікага вугла сустрэчы і занадта вялікай дыстанцыі стральбы германскія караблі нават тэарэтычна не маглі атрымаць трапленняў, а пачутыя экіпажам К-21 выбухі тлумачацца або ўзрывам тарпед пры іх ударах аб грунт (у канцы траекторыі руху баявая тарпеда ў выпадку непаражэння цэлі тоне), або аддаленымі выбухамі глыбінных бомбаў, якія «прафілактычна» скідваюцца караблямі эскортаМ. Э. Морозов, К. Л. Кулагин. «Катюши» в бою. — Морская Коллекция, № 2, 2008. У суднавых дакументах «Тырпіца» пра аперацыю «Ход канём» ніякіх згадак пра атаку Луніна не змяшчаеццаtsushima.su // Аперацыя «Ход канём» у дакументах ТЫРПІЦА, але некаторыя гісторыкі дапушчаюць магчымасць фальсіфікацыі гэтых дакументаў.
Аперацыя Sizilien У верасні 1943 года была праведзена аперацыя Sizilien («Сіцылія») — рэйд на востраў Шпіцберген. Германскія войскі высадзіліся на востраве пры артылерыйскай падтрымцы з лінкара «Тырпіц», лінейнага крэйсера «Шарнгорст» і дзевяці эскадраных мінаносцаў. Немцы займалі востраў з 6 верасня па 9 верасня 1943 года. Аперацыя Sizilien была адзіным выпадкам, калі «Тырпіц» страляў са сваіх гармат па іншым праціўніку, чым паветраныя цэлі (аднак па суднах праціўніка ён так ніколі і не здзейсніў ніводнага выстралу).
Аперацыі супраць «Тырпіца» Брытанцы не спынялі атакі на «Тырпіц» да таго часу, пакуль не патапілі лінкар.
Аперацыя Title 30—31 кастрычніка 1942: спроба знішчыць «Тырпіц» з дапамогай кіраваных падводных апаратаў пад кодавай назвай «Калясніца» (), якія ўяўлялі сабой тарпеды, што кіруюцца чалавекам«Tirpitz» — The History . Да месца стаянкі «Тырпіца» апараты павінны былі быць дастаўлены шляхам скрытнай буксіроўкі ў падводным становішчы з дапамогай рыбалоўчага катара «Arthur» (капітан — Leif Larsen).
30 кастрычніка катару з тарпедамі на буксіры ўдалося ўвайсці ў Тронхеймс-фіёрд. Калі да месца стаянкі «Тырпіца» заставалася не больш за 15 міль (28 км), падняўся моцны сустрэчны вецер з хваляй. 31 кастрычніка ў 22:00 за кармой раздаўся гучны скрыгат. «Артур» зайшоў у найбліжэйшую гавань, дзе вадалаз выявіў страту абедзвюх тарпед. У гэты момант да «Тырпіца» заставалася менш за 10 міль (18,5 км). Катар быў затоплены і каманда пайшла пешшу да шведскай мяжы.
Немцы пазней выявілі затоплены катар і пасля абследавання прыйшлі да высновы, што ён прызначаўся для спецыяльнай аперацыі.
Аперацыя Source
У верасні 1943 года адбылася першая паспяховая аперацыя супраць «Тырпіца». Для атакі былі выкарыстаны падводныя міні-лодкі (). Большую частку шляху міні-лодкі ішлі на буксіры звычайных падлодак. З шасці звышмалых падводных лодак атакаваць «Тырпіц» павінны былі тры: X5 (лейт. Хенты-Крыр), X6 (лейт. Дональд Кэмеран) і X7 (лейт. Бэзіл Плэйс). Лодка X5 была выяўлена і патоплена, але X6 і X7 скінулі пад лінкарам чатыры 2-тонавых міны, начыненых аматолам. Пасля гэтага лодкі таксама былі выяўлены, а іх каманды трапілі ў палон. Нягледзячы на выяўленую небяспеку, «Тырпіц» не паспеў зняцца са стаянкі да ўзрыву мін. Узрыў нанёс лінкару сур’ёзныя пашкоджанні: былі пашкоджаны шпангоўты ў насавой частцы і сарвана са станіны адна з турбін. Вежа «C» вагай каля 2000 тон была падкінута ўверх і пры падзенні заклінавала шаравы пагон. Выправіць вежу па-за докам апынулася немагчыма. Акрамя таго, выйшлі са строю ўсе далямеры і прыборы кіравання агнём. У выніку атрыманых пашкоджанняў лінкар на шэсць месяцаў выбыў са строю і яго максімальная скорасць істотна паменшыласяВудвард, стар. 419.
За паспяховае правядзенне аперацыі капітаны міні-падлодак X6 і X7 былі ўзнагароджаны крыжамі Вікторыі — вышэйшымі ваеннымі ўзнагародамі Брытанскай імперыі.
Аперацыя Tungsten thumb|192px|Аперацыя «Тангстэн»
Да красавіка 1944 года «Тырпіц» быў адрамантаваны і зноў мог уяўляць небяспеку. У адказ на гэту пагрозу брытанскі флот распачаў аперацыю з кодавай назвай «Вальфрам» (). У атацы ўдзельнічалі значныя сілы флоту, у тым ліку: два лінкары, два эскадраныя авіяносцы, два скараходныя лёгкія авіяносцы, два крэйсеры і шаснаццаць эсмінцаў. Атака пачалася 3 красавіка, напярэдадні выхаду «Тырпіца» на хадавыя выпрабаванні пасля рамонту.
У налёце ўдзельнічалі дзве хвалі тарпеданосцаў Fairey Barracuda у суправаджэнні знішчальнікаў эскорту. Самалёты неслі, аднак, не тарпеды, а бомбы розных тыпаў: бранябойныя, фугасныя, глыбінныя і аскепкавыя. Першая хваля нанесла ўдар у 05:30. Да 08:00 атака была завершана: страты склалі тры самалёты. Экіпаж «Тырпіца» страціў 123 чалавекі забітымі і 300 параненымі. Бранявыя паясы і бранявая палуба лінкара пры гэтай атацы не былі пашкоджаны, аднак надбудовам быў нанесены заўважная шкода, якая запатрабавала тры месяцы на рамонт для яе ўстараненне.
Аперацыі Planet, Brawn, Tiger Claw і Mascot thumb|192px|Аперацыя Mascot
Лінейны карабель «Тырпіц» па-ранейшаму заставаўся пагрозай, таму брытанскае адміралцейства працягвала планаваць аперацыі супраць яго. Аднак з прычыны дрэннага надвор’я ў красавіка-маі 1944 года англічанам прыйшлося адмяніць тры налёты: аперацыі Planet, Brawn і Tiger Claw.
Наступная атака саюзнікаў з выкарыстаннем авіяносцаў (аперацыя Mascot) адбылася ў ліпені 1944 года. Аднак да гэтага часу немцы значна ўзмацнілі проціпаветраную абарону, асабліва сістэму дымавой завесы, у выніку чаго атака скончылася беспаспяхова: самалёты не дамагліся трапленняў.
Аперацыі Goodwood I, II, III і IV У жніўні 1944 года «Тырпіц» нарэшце прайшоў марскія выпрабаванні. Неўзабаве пасля гэтага брытанцы зноў здзейснілі налёты (аперацыі Goodwood I і Goodwood II), якія зноў скончыліся безвынікова з прычыны дрэннага надвор’я.
Аперацыі Paravane, Obviate і Catechism «Аперацыя Paravane» (англ. Параван) была прадпрынятая Каралеўскімі Паветранымі Сіламі Вялікабрытаніі 15 верасня з аэрадрома Ягаднік пад Архангельскам. Самалёты Avro Lancaster былі ўзброены 5,5-тонавымі бомбамі Tallboy і эксперыментальнымі 500-фунтавымі (227-кг) падводнымі «хадзячымі» (саматранспартавальнымі) мінамі. Нягледзячы на дымавую завесу, пастаўленую для абароны «Тырпіца», адна з бомбаў усёткі патрапіла ў нос карабля, нанесла пашкоджанні, якія зрабілі яго практычна немараходным. У немцаў практычна не было магчымасці паставіць «Тырпіц» у сухі док на рамонт, таму ў кастрычніку лінкар перавялі ў Тромсё ў якасці «цяжкай артылерыйскай плаўбатарэі» на выпадак чаканага ўварвання саюзнікаў у Нарвегію. Новае месца дыслакацыі карабля ўжо знаходзілася ў межах дасяжнасці цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў Бамбардзіровачнага камандавання Каралеўскіх ВПС, якія базіраваліся ў Паўночнай Шатландыі, і брытанцы працягнулі атакі на «Тырпіц», не ведаючы пра прынятае немцамі рашэнне не аднаўляць карабель.
28 кастрычніка з базы Лосімут у Шатландыі быў прадпрыняты чарговы налёт на «Тырпіц» пад назвай «Аперацыя Obviate» (англ. Устараняць), аднак у апошні момант карабель быў схаваны аблокамі, і толькі адна бомба Tallboy, разарваўшыся недалёка ад карабля, пагнула грабны вал.