Ігуменскі тракт — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска ў жылым раёне Лошыца, перасякаецца з вуліцай Янкі Лучыны. Названа ў гонар горада Чэрвень (да 1923 — горад Ігумен), да якога скіравана (на поўдзень ад Мінска).

Размяшчэнне З’яўляецца працягам вуліцы Маякоўскага (ад моста праз раку Лошыца) і заканчваецца скрыжаваннем з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай.

Перасякае вуліцы Чыжэўскіх, Паўла Шпілеўскага, завулак Чыжэўскіх, вуліцы Іосіфа Гашкевіча, Янкі Лучыны, Прушынскіх.

Забудова (вул. Чыжэўскіх, 4) — Богаяўленская царква.

(вул. Іосіфа Гашкевіча, 1) — каталіцкая капліца Маці Божай Ружанцовай.

Спасылкі

Ігуменскі тракт на map.by

Катэгорыя:Вуліцы Мінска